У расейскай Казані ўзбунтаваліся мабілізаваныя


У Казані мабілізаваныя ўчынілі бунт з-за дрэнных умоваў пражывання, іржавых аўтаматаў 1970-х гадоў, з якіх небяспечна страляць, і стаўлення камандавання. Пра гэта паведамляе выданне «The Insider».

Падчас размовы з афіцэрам незадаволеныя мабілізаваныя выкрыквалі пагрозы і пыталіся, куды ён дзеў дровы.

Мабілізаваныя скардзяцца на тое, што ім не хапае вады, ежы і дроў, няма дзе сціраць рэчы.

За апошнія месяцы ў сацсетках былі апублікаваныя дзясяткі відэа з абуранымі мабілізаванымі з розных гарадоў Расеі. Часцей за ўсё яны скардзяцца на дрэннае стаўленне камандавання, адсутнасць абмундзіравання і абяцаных выплат.

Hавiны
«Абсалютна быдлячыя ўмовы». У Белгародскай вобласці ўзбунтаваліся 500 мабілізаваных расейцаў
2022.10.06 11:00

У зводцы брытанскай разведкі за 5 лістапада паведамляецца, што расейскія мабілізаваныя, хутчэй за ўсё, атрымліваюць мінімальную вайсковую падрыхтоўку або ўвогуле не праходзяць яе.

Фота
«Нам цяжка іх адпраўляць, але мы проста робім сваю працу». Жыццё Бураціі на фоне мабілізацыі
2022.09.29 17:50

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў