За падпіску на «экстрэмісцкі канал» супрацоўніцу IT-кампаніі асудзілі на 15 содняў арышту


Учора раніцай, 4 лістапада, ГУБАЗіК затрымаў супрацоўніцу HR-дэпартамента кампаніі Godel Technologies Вольгу Казаду, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Па месцы пражывання і рэгістрацыі дзяўчыны правялі ператрусы. Ноч яна правяла ў ІЧУ на Акрэсціна.

Вольга Казадой.
Фота: Ольга Козодой / Вконтакте

На Вольгу склалі пратакол за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», згодна з якім яна «захоўвала ў асабістым акаўнце матэрыялы тэлеграм-каналу «Баста», які прызнаны «экстрэмісцкім». Жанчына заявіла, што «чытае тэлеграм-каналы, але не распаўсюджвае іх».

На судзе «сведка»-міліцыянт патлумачыў, што пасля вывучэння тэлефона затрыманай дзяўчыны ў РУУС у яе ў падпісках Telegram знайшлі больш за 10 каналаў, прызнаных «экстрэмісцкімі». У той жа час, паводле Вольгі, тэлефон у яе забралі яшчэ ў ГУБАЗіКу, куды прывезлі да РУУС, таму сведка ніяк не мог пабачыць, на што яна падпісаная.

Адвакатка жанчыны нагадала «суддзі», што «падпіска на канал не прыраўноўваецца да захоўвання экстрэмісцкіх матэрыялаў». Але «суддзя» Юлія Блізнюк не стала ўлічваць гэтыя аргументы і прысудзіла Вользе Казадой 15 содняў.

Таксама жанчына распавяла, што ў ГУБАЗіКу з ёй хацелі зняць «пакаяльнае відэа», але яна адмовілася, бо не магла гаварыць праз свой стан.

Тэст
Гэта «экстрэмізм» ці не? Контрінтуітыўны тэст пра Telegram-каналы
2021.11.04 11:41

belsat.eu

Стужка навінаў