У самым цэнтру Беластоку адкрылася выстава, прысвечаная беларусам


Выставу пад назвай «У беларусаў ёсць голас» адкрыла беларуская дыяспара Беластоку з дапамогай і падтрымкай мясцовых уладаў.

Выстава «У беларусаў ёсць голас» у Беластоку.
Фота: Белсат

З кожным днём у Беластоку становіцца ўсе болей беларусаў, а касцяк дыяспары ўтварыўся год таму. На фотаздымках, якія прадстаўлены на выставе можна пабачыць, што нашым землякам удалося зрабіць за год.

Беларусы Беластоку кажуць, што галоўнае чаго ўдалося дасягнуць – гэта аб’яднацца, дазнацца адзін пра аднаго і аказаць неабходную дапамогу, ніхто не застанецца са сваёй бядой сам на сам.

Выстава «У беларусаў ёсць голас» у Беластоку.
Фота: Белсат
Выстава «У беларусаў ёсць голас» у Беластоку.
Фота: Белсат
Выстава «У беларусаў ёсць голас» у Беластоку.
Фота: Белсат

Таксама гэтую выставу можна лічыць справаздачай дыяспары за апошні год у адстойванні сваёй грамадзянскай пазіцыі. Пачынаючы з чаргі ў консульства ў дзень галасавання, праз шматлікія акцыі ў абарону свайго голасу, яскравыя масавыя мерапрыемствы і да сумесных святкаванняў.

Працаваць выстава будзе да 28 лістапада па адрасе: Рынак Касцюшкі, 4.

Hавiны
Малітву за Беларусь прызналі экстрэмісцкаю? Не зусім
2021.11.05 13:17

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў