Сына прыхільніка Лукашэнкі затрымалі за чырвоныя красоўкі. «ByPol» апублікаваў чарговы «зліў»

Ініцыятыва былых сілавікоў «ByPol» апублікавала 5 лістапада чарговае відэа з, як сцвярджаецца, перамовамі дзейных міліцыянтаў.

На аўдыё голас, які, як заяўляе «ByPol», належыць начальніку Галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку Міністэрства ўнутраных справаў Максіму Свірыду, стэлефаноўваецца з іншымі людзьмі, якіх называюць іншымі міліцэйскімі начальнікамі Сяргеем Ушаковым і Аляксандрам Купчэнем – заступаецца за затрыманага.

Голас расказвае, што студэнта затрымалі, калі той рыхтаваўся да абароны дыплому, засядзеўся ў каледжы дапазна, а як выйшаў на вуліцу, быў затрыманы ў сувязі з тым, што быў у чырвоных красоўках.

«Хуліганка» за надпіс «Лукашэнку ў аўтазак!» ByPol распавёў, як Следчы камітэт фабрыкуе справы

У той дзень, адзначае голас, акцыяў пратэсту не было, а ў затрыманага раней не было адміністратыўных парушэнняў. Ды на хлопца склалі пратакол, даставілі з Савецкага РУУС у Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Прычынай зняволення невінаватага голас называе тое, што разам з ім быў затрыманы яшчэ адзін хлопец, які быў «зарваны», «непрыгожа сябе паводзіў».

Бацька затрыманага, як сцвярджае голас, перадаў просьбу праз знаёмага высокапастаўленага сілавіка, пры тым апраўдваўся, што галасаваў за Аляксандра Лукашэнку.

Голас прапанаваў затрыманага вызваліць «пад зад нагой», але потым пракантраляваць з’яўленне на суд.

Чым скончылася гісторыя, «ByPol» не паведамляе.

Пяць самых гучных расследаванняў «ByPol»

АА belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны