Палякі перавозілі ў машыне хуткай дапамогі мігрантаў з Іраку, якія незаконна перасеклі мяжу

Учора раніцай, 4 лістапада, у паліцыю паступіла паведамленне ад польскіх памежнікаў аб падазронай машыне хуткай дапамогі, якая ехала ад дзяржаўнай мяжы ў бок Бельск-Падляскі. Неўзабаве высветлілася, што хуткая дапамога наогул не накіроўваецца ў шпіталь і можа перавозіць людзей, якія незаконна перасеклі мяжу.

Калі паліцыянты заўважылі гэты аўтамабіль на адной з вуліц Бельск-Падляскі, яны загадалі кіроўцу спыніцца, але ён ўцёк, пакінуўшы пасажыраў у машыне хуткай дапамогі.

Палякі перавозілі мігрантаў у машыне хуткай дапамогі. Фота: bielsk-podlaski.policja.gov.pl

Паліцыя затрымала 29-гадовага жыхара Мазавецкага ваяводства, які сядзеў побач з кіроўцам. Высветлілася, што мужчыны везлі на машыне хуткай дапамогі 5 грамадзян Іраку, якія незаконна перасеклі польска-беларускую мяжу.

Палякі перавозілі мігрантаў у машыне хуткай дапамогі. Фота: bielsk-podlaski.policja.gov.pl

Паліцыя неадкладна пачала пошукі кіроўцы машыны. Мужчыну пераследавалі па паветры і зямлі, з дапамогай сабак. Праз некаторы час паліцыянты знайшлі мужчыну, які хаваўся ў кустах. Яго выдала добра заўважная аранжавая куртка. Ён быў мокрым і дрыжаў, бо падчас уцёкаў скокнуў у раку.

Ім аказаўся 31-гадовы жыхар Мазавецкага ваяводства. Ён і яго партнёр, які быў на два гады маладзейшы за яго, былі арыштаваныя паліцыяй. Адзін з людзей, які быў у машыне хуткай дапамогі, дастаўлены ў шпіталь, астатнія перададзены пагранічнікам.

Затрыманым было прад’яўлена абвінавачанне ў незаконным перасячэнні мяжы.

Мігранты Лукашэнкі схіляюць Захад да саступак. «ПраCвет» з Сяргеем Пелясою

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны