Малітву за Беларусь прызналі экстрэмісцкаю? Не зусім


На заяву пракуратуры Расонскага раёну відэа «Молитва за Беларусь с Вячеславом Барком. 17.07.2021» прызналі экстрэмісцкім матэрыялам, паведаміла Генеральная пракуратура. Які суддзя прыняў такое рашэнне і калі гэта адбылася, не паведамілі.

Ксёндз Вячаслаў Барок на могілках Росы, дзе перапахаваныя Кастусь Каліноўскі, Зыгмунд Серакоўскі ды іхныя паплечнікі. Вільня, Літва.
Фота: viachaslau_barok / instagram

З паведамлення можа скласціся ўражанне, што экстрэмісцкаю прызналі нейкую канкрэтную малітву. Гэта не так.

Відэа, пра якое ідзецца, – гэта запіс 55-хвіліннай жывой трансляцыі з мітынгу беларусаў у Варшаве, на якім быў шэраг выступоўцаў, у ліку якіх і Вячаслаў Барок. На відэа не толькі супольна маліліся малітвай «Ойча наш» ды ў вольнай форме, але і выказвалі сваё стаўленне да падзеяў у Беларусі.

Што менавіта з таго відэа было «экстрэмісцкім», няясна. Аднак экстрэмізмам прызналі не нейкую канкрэтную хрысціянскую малітву, не гімн «Магутны Божа», які часта называюць малітваю за Беларусь.

Сярод выступаў была і згадка таго, што касцёл дапускае ўзброены супраціў, хоць і не лічыць яго найлепшым метадам. Святар Вячаслаў Барок казаў, што «горш за ўзброены супраціў можа быць толькі талерантнасць, калі чалавек гніе жывым, згаджаецца са сваім рабствам», бо тады «знішчаецца ікона Божая ў сэрцы чалавека». Ды самым «экстрэмісцкім» момантам сам Барок на відэа называе малітву «Магутны Божа».

Відэа па-ранейшаму можна праглядаць: законы забараняюць яго захоўваць і распаўсюджваць (у тым ліку ў прыватных паведамленнях).

Hавiны
Мітрапаліт Юзаф Станеўскі паабяцаў маліцца аб паскарэнні амністыі для зняволеных
2021.10.23 20:02

АА belsat.eu

Стужка навінаў