Гурт «ABBA» выдаў першы альбом за 40 гадоў

«Voyage» – дзявяты альбом у дыскаграфіі славутых шведаў.

Альбом ужо можна паслухаць на лічбавых пляцоўках кшталту «Apple Music» або «Spotify», замовіць на CD, вініле і нават аўдыякасеце. Некалькі песень публікаваліся ў вольным доступе.

Канцэртавую прэзентацыю альбому запланавалі на 27 траўня ў Лондане, аднак на сцэне будуць паказваць не спевакоў, а іхныя галаграмы: яны будуць «маладымі» (рэальным музыкам больш за 70 гадоў).

Неўзабаве апублікуюць і дакументальны фільм пра стварэнне альбому.

Гурт «ABBA» сышоў у адпачынак у 1982 годзе, а папярэдні альбом «The Visitors» выдаў у 1981-м. «ABBA» была адным з самых паспяховых поп-гуртоў, заваявала шматлікія прэміі, прадала больш як 350 млн запісаў і ўвайшла ў Залу і музей славы рок-н-ролу. Атрымала славу пасля перамогі на «Еўрабачанні» ў 1974 годзе з песняю «Waterloo», а потым запісала такія хіты, як «Mamma Mia» і «Dancing Queen». Стыль гурта звычайна характарызуюць як еўрапоп, але ў іхных песнях чуюць і дыска, і глэм-рок.

На распад СССР у Маскве выступілі «Metallica» і «AC/DC». У натоўпе ўжо лунаў бел-чырвона-белы сцяг

АА belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны