Зяленскі заявіў аб вызваленні васьмі населеных пунктаў у Херсонскай вобласці


Украінскія вайскоўцы вызвалілі яшчэ восем населеных пунктаў у акупаванай расейскімі войскамі Херсонскай вобласці, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вячэрнім відэазвароце.

Уладзімір Зяленскі. Скрыншот: Зе!Президент/Youtube

«Вызвалены ад акупанта і стабілізаваны населеныя пункты Любімаўка, Крашчанаўка, Залатая Бэлька, Бяляеўка, Украінка, Вялікая і Малая Аляксандраўкі і Давыдаў Брод. І гэта яшчэ далёка не поўны спіс. Нашы воіны не спыняюцца. І гэта толькі пытанне часу, калі мы выганім акупанта з усёй нашай зямлі», – сказаў прэзідэнт Украіны.

Таксама на гэтым тыдні былі вызваленыя гарады і вёскі ў Харкаўскай, Луганскай і Данецкай вобласцях, паведаміў Зяленскі. Паводле яго слоў, гаворка ідзе аб дзясятках вызваленых населеных пунктаў, а ўкраінская армія працягвае «досыць хутка і магутна» прасоўвацца на поўдні краіны.

На мінулых выходных, 1 кастрычніка, ЗСУ вызвалілі горад Ліман у Данецкай вобласці. Ён быў вызвалены на наступны дзень пасля анексіі Расеяй. У сваім тэлеграм-канале Уладзімір Зяленскі апублікаваў фотаздымкі, як выглядае горад пасля вызвалення.

Намеснік кіраўніка офісу прэзідэнта Украіны Кірыл Цімашэнка паведамляў, што ўжо вызваленыя 1534 населеныя пункты ў Данецкай, Луганскай, Мікалаеўскай, Харкаўскай і Херсонскай вобласцях. У Херсонскай вобласці былі вызвалены 50 населеных пунктаў, заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны Яўген Енін.

Hавiны
Зяленскі прызнаў несапраўднымі законы Пуціна аб «незалежнасці» акупаваных тэрыторыяў
2022.10.04 22:04

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў