Генпракуратура накіравала ў суд справу супраць былога журналіста БТ


Былога журналіста БТ Дзмітрыя Лукшу будуць судзіць за дыскрэдытацыю Беларусі, а таксама за актыўны ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паведамляе Генпракуратура. Справу Дзмітрыя Лукшы ўжо накіравалі ў суд.

Дзмітрый Лукша падчас працы на «Беларусь 1″. Скрыншот: БТ

Генпракуратура паведамляе, што былы журналісты БТ Дзмітрый Лукша нібыта прадстаўляў замежнаму тэлеканалу за ўзнагароджанне матэрыялы аб падзеях у Беларусі. З дапамогай аператара ён зрабіў шэраг відэасюжэтаў, якія змяшчалі «загадзя ілжывую» інфармацыю, і перадаваў іх тэлеканалу. Прычым рабіў гэта з мэтай дыскрэдытаваць Беларусь.

Сілавікі таксама абвінавацілі акрамя журналісты і яшчэ чатыры асобы, сярод якіх жонка Лукшы, аператар і яшчэ два чалавекі. Усе праходзяць паводле абвінавачвання – дапамога ў дыскрэдытацыі Беларусі, а таксама распальванне сацыяльнай варожасці, удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Цяпер Дзмітрый Лукша, яго жонка і іншы абвінавачаны за кратамі.

Дзмірый Лукша пасля звальнення з БТ працаваў на RTVI, быў пазаштатным карэспандэнтам тэлеканалу «Хабар 24» у Беларусі.

Hавiны
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 15 беларусаў
2022.10.05 16:02

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў