Еўразійскі банк развіцця дасць Беларусі $1,5 мільярды


Еўразійскі банк развіцця збіраецца інвеставаць у эканоміку Беларусі 1,5 мільярды долараў да 2026 года. Пра гэта ў Менску заявіў старшыня праўлення арганізацыі Мікалай Падгузаў, паведамляецца ў Telegram-канале беларускага ўраду.

Кіраўнік Еўразійскага банку развіцця Мікалай Падгузаў правёў перамовы ў Менску з прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам. На сустрэчы Падгузаў адзначыў, што краінавая стратэгія прадугледжвае інвестыцыі ў эканоміку Беларусі ў 1,5 мільярдаў долараў да 2026 года. «Мы прытрымліваемся гэтай стратэгіі і мусім выканаць яе ў поўным абʼёме», – паабяцаў Падгузаў.

У адказ Галоўчанка заявіў, што Менск гатовы прапанаваць банку для фінансавання адмыслова падабраныя праекты. «Упэўнены, што яны зацікавяць», – сказаў прэмʼер, не ўдакладніўшы, што гэта за праекты.

Еўразійскі банк развіцця заснаваны Расеяй і Казахстанам у 2006 годзе. Чальцоў – шэсць: акрамя Беларусі, Казахстану і Расеі, гэта Арменія, Кыргызстан і Таджыкістан. Фінансавая арганізацыя кіруе сродкамі Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. Заснавальніца фонду – Расея, яна зрабіла самы буйны ўнёсак: 7,5 мільярды долараў. Беларусь выдаткавала 10 мільёнаў долараў.

Аб’ектыў
У Беларусі назіраецца падзенне ва ўсіх сектарах эканомікі
2022.08.22 23:30

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў