Журналіста «Комсомольскай правды в Беларуси» не выпусцілі праз 72 гадзіны пасля затрымання


Імаверна, Генадзя Мажэйку ўзялі пад варту, але абвінавачанне яшчэ не выставілі.

«Мяркуючы з таго, што ён не выйшаў з ІЧУ, да яго ўжытая мера стрымання ўтрыманне пад вартай», – сказала ягоная адвакатка Sputnik.

З часу затрымання Мажэйкі мінула 72 гадзіны.

Генадзя Мажэйку затрымалі ў Маскве 1 кастрычніка. Цяпер ён у ізалятары на Акрэсціна ў Менску.

У ягонай кватэры працаўнікі КДБ правялі ператрус на падставе крымінальнай справы, заведзенай паводле ч. 3 арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варажнечы») і арт. 369 («Знявага прадстаўніка ўлады») Крымінальнага кодэксу.

Генадзь Мажэйка – аўтар зацемкі, у якой знаёмая забітага Андрэя Зельцара станоўча пра яго адгукнулася. Пасля гэтай публікацыі сайт «Комсомольскай правды в Беларуси» быў заблакаваны.

Hавiны
Расейскія журналісты раскрылі падрабязнасці выкрадання Генадзя Мажэйкі з Масквы
2021.10.04 15:58

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў