У рэдакцыі «Ганцавіцкага часу» ператрус


Сілавікі наведаліся ў рэдакцыю выдання «Ганцавіцкі час». Міліцыянты забралі ўсю тэхніку, а таксама мабільныя тэлефоны ў працаўнікоў выдання.

Прычына ператрусу ў выданні «Ганцавіцкі час» пакуль не вядомая. Сілавікі забралі мабільныя тэлефоны ў працаўнікоў рэдакцыі, а таксама ўсе камп’ютары, якія былі ў офісе.

Газета «Ганцавіцкі час» засталася адзіным незалежным друкаваным выданнем на Берасцейшчыне. Але пасля ператрусу і выняцця тэхнікі наступны нумар, які рэдакцыя мае аддаць у друкарню 6 кастрычніка, застаецца пад пытаннем.

Hавiны
Павышаная ўвага Крамля, пагражае да 12 гадоў зняволення. Што трэба ведаць пра «справу Мажэйкі»
2021.10.05 10:57

СК belsat.eu

Стужка навінаў