Прыйшлі за «Рабочым рухам», заблакавалі «КП». Галоўнае за тыдзень у малюнках


Мастак Дэ Лёс разам з belsat.eu узгадвае самыя рэзанансныя і абсурдныя падзеі апошніх дзён.

13 беларускіх рабочых з розных заводаў цяпер утрымліваюцца ў СІЗА КДБ паводле абвінавачанняў у здрадзе дзяржаве і стварэнні экстрэмісцкага фармавання.

Хваля затрыманняў завадчанаў і стачкамаўцаў з «Горадня Азоту», Беларускага металургічнага заводу, Беларускай чыгункі і «Нафтану» пракацілася па краіне 21–23 верасня.

Артыкулы
«Ворагі бачацца з усіх бакоў». За што ўлады абрынуліся на рабочых і як «не змарнаваць магчымасці»
2021.09.27 20:42

Як заявіў 23 верасня Аляксандр Лукашэнка, на заводах ёсць людзі, якія «ставяць перад сабой мэту праінфармаваць калектыўны Захад пра тое, як Пархомчык [міністр прамысловасці Пётр Пархомчык. – Рэд. Belsat.eu] з Назаравым [віцэ-прэм’ерам Юрыем Назаравым. – Рэд. Belsat.eu] спрабуюць абысці санкцыі». Паводле яго, гэтыя шпіёны «сядуць надоўга».

Малюнак Дэ Лёс
Hавiны
КДБ: Рабочы рух – экстрэмісцкая сетка, якая планавала дыверсіі на прадпрыемствах
2021.09.30 10:28

Польшча стала працоўным хабам для людзей, якія хочуць знайсці працу ў Еўропе. Беларускія працаўнікі не толькі дапамагаюць скараціць кадравы дэфіцыт на польскім рынку працы, але таксама стануць элемента пабудовы польскай эканомікі і стварэння перавагаў для прыцягнення інвестыцыяў.

Hавiны
Польшча можа прыцягнуць да паўмільёна беларусаў, каб скараціць кадравы дэфіцыт на рынку працы
2021.09.12 18:42
Малюнак Дэ Лёс
Артыкулы
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда – беларусам: пачувайцеся тут як дома
2021.08.31 14:03

Увечары 28 верасня стала вядома пра страляніну ў кватэры на вуліцы Якубоўскага ў Менску, у выніку якой загінулі IT-спецыяліст Андрэй Зельцар і супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк. Неўзабаве на сайце kp.by з’явілася кароткая зацемка, у якой аднакласніца Зельцара дзялілася ўспамінамі пра забітага айцішніка. У тэксце не было ацэнак учынку Зельцара ні з боку аўтара, ні з боку суразмоўцы журналіста. 29 верасня сайт kp.by быў заблакаваны. У Міністэрстве інфармацыі спаслаліся на тое, што газета апублікавала тэкст, які «спрыяе фармаванню крыніцаў пагроз нацыянальнай бяспецы, якая палягае на штучным нагнятанні напружанасці і супрацьстаяння ў грамадстве, паміж грамадствам і дзяржавай». Аўтар артыкулу Генадзь Мажэйка затрыман і застаецца пад вартай. У кватэры журналіста працаўнікі КДБ правялі ператрус на падставе крымінальнай справы, заведзенай паводле ч. 3 арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варажнечы») і арт. 369 («Знявага прадстаўніка ўлады») КК. Паводле гэтых артыкулаў Мажэйку можа пагражаць ад 5 да 12 гадоў зняволення.

Малюнак Дэ Лёс
Hавiны
Павышаная ўвага Крамля, пагражае да 12 гадоў зняволення. Што трэба ведаць пра «справу Мажэйкі»
2021.10.05 10:57

У першыя выходныя кастрычніка ў Беларусі традыцыйна адзначаылі Дзень настаўніка. Летась свята азмрочылі палітычныя звальненні і чысткі ў школах. Адміністрацыі навучальных установаў масава звальнялі педагогаў за ўдзел у мірных пратэстах. Сёлета да пераследу дадаецца і патрабаванне ідэалагічнага выхавання і ўзмацнення палітызацыі школы. Таму настрой у школах, як і летась, зусім не святочны.

Hавiны
Дзень настаўніка без святочнага настрою ў школах
2021.10.03 11:03

Hавiны
Настаўнікаў робіцца менш, вучняў – больш. Цікавыя лічбы да Міжнароднага дня настаўніка
2021.10.05 13:26

Малюнкі Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў