Нобэлеўскую прэмію па фізіцы далі за «разуменне складаных фізічных сістэмаў»


Сталі вядомыя імёны лаўрэатаў Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізікі, паведамляе Нобэлеўскі камітэт.

Гэта Сюкуро Манабэ, Кляўс Гасэльман і Джорджа Парызі. Прэмію яны атрымалі за «прарыўны ўнёсак у разуменне складаных фізічных сістэмаў».

Сюкуро Манабэ і Кляўс Гасэльман атрымаюць адну частку прэміі – «за фізічнае мадэляванне клімату Зямлі, колькасную ацэнку зменлівасці і надзейнае прагназаванне глабальнага пацяплення».

Джорджа Парызі атрымае другую частку прэміі – «за адкрыццё ўзаемадзеяння бязладзіцы і флуктуацый у фізічных сістэмах ад атамаў да планетарных маштабаў».

Hавiны
Нобэля ў медыцыне атрымаюць за адкрыццё рэцэптараў тэмпературы і дотыку
2021.10.04 14:21

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў