«Камсамолка» сыходзіць з Беларусі


«Комсомольская правда» закрывае сваё прадстаўніцтва ў Беларусі. Калектыву выдання прапанавалі працу на іншых прадпрыемствах КП, або выплацяць грашовыя кампенсацыі.

Рэдкалегія «Камсамолкі» выступіла з афіцыйным паведамленнем пра тое, што выданне спыніць сваю працу ў Беларусі.

«Пасля аналізу падзеяў апошняга году і асабліва апошняга тыдня, «Комсомольская правда» прыняла рашэнне зачыніць сваё прадстаўніцтва ў Менску ЗАТ «БелКП-ПРЕСС», – гаворыцца ў паведамленні.

Кампанія гатовая выплаціць калектыву грашовыя кампенсацыі або прапануе працу на іншых прадпрыемствах «КП».

Раней выданне заблакавалі ў Беларусі. Мінінфармацыі патлумачыла гэта тым, што нібыта газета парушыла заканадаўства. Падставай для гэтага стала публікацыя пра забітага сілавікамі Андрэя Зельцара.

Пазней стала вядома, што журналіста Генадзя Мажэйку, які напісаў гэты матэрыял, арыштавалі. Цяпер ён у Жодзіне.

У Крамлі спрабавалі заступіцца за выданне. Дзмітрый Пяскоў раскрытыкаваў афіцыйны Менск за блакаванне і арышт журналіста. Але чыноўнікі ў Беларусі заявілі, што выданне не расейскае, а беларускае.

Hавiны
Журналіста «Комсомольскай правды в Беларуси» не выпусцілі праз 72 гадзіны пасля затрымання
2021.10.05 10:53
Абноўлена
У Крамлі не ведаюць, дзе затрымалі журналіста «Камсамолкі», Пуцін ведае пра інцыдэнт
2021.10.04 17:33
Hавiны
Чыноўнікі з Міністэрства інфармацыі патлумачылі, чаму заблакавалі сайт «Комсомольской правды в Беларуси»
2021.09.29 17:14
Абноўлена
Сайт «Камсамольскай праўды ў Беларусі» заблакаваны
2021.09.29 10:30

СК belsat.eu

Стужка навінаў