Еўразвяз намагаецца спыніць авіязносіны паміж Беларуссю і краінамі – крыніцамі міграцыі


Падчас слуханняў у Еўрапарламенце перад дэпутатамі выступіла ўпаўнаважаная ва ўнутраных справах еўракамісарка Ільва Югансан, якая звярнула ўвагу на міграцыйны крызіс. Паводле яе, праблему штучна стварыў рэжым Лукашэнкі.

Упаўнаважаная ва ўнутраных справах еўракамісарка Ільва Югансан распавяла, што з пачатку года больш за 6 тысяч мігрантаў спрабавалі трапіць з Беларусі ў краіны ЕЗ. Пераважна гэта грамадзяне Іраку, Сірыі, краінаў Афрыкі.

Еўракамісарка Ільва Югансан выступае ў Еўрапарламенце. Брусель, Бельгія. 1 кастрычніка 2019 года.
Фота: European Parliament / Flickr, CC BY 2.0

Еўракамісарка абвінаваціла ўлады Беларусі ў арганізацыі міграцыйнай плыні і распавяла, што сёння еўрапейскія службы прыкладаюць намаганні, каб спыніць авіязносіны Менску з краінамі, мігранты з якіх нелегальна мінуюць мяжу з ЕЗ.

«І цяпер мы падтрымліваем кантакты з краінамі ў Афрыцы, чыіх грамадзянаў уводзяць у зман, і якія робяцца ахвярамі палітыкі Лукашэнкі. Мы павінны займаць цвёрдую пазіцыю ў адносінах Лукашэнкі», – дадала Ільва Югансан.

Таксама Ільва Югансан адзначыла, што праз год пасля выбараў сітуацыя ў Беларусі застаецца складанай. Улады пераследуюць СМІ, праваабаронцаў, грамадзянскую супольнасць. Яна нагадала пра прысуды Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку, пра павелічэнне колькасці палітвязняў, якіх ужо больш за 700.

Аб’ектыў
Лукашэнка пайшоў на эскалацыю міграцыйнага канфлікту з Еўразвязам
2021.10.04 23:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў