Андрэя Зельцара, які загінуў у перастрэлцы на Якубоўскага, пахаваюць 6 кастрычніка


Марш памяці Андрэя Зельцара ў Кіеве.
Фота: svaboda.org

Пра дату пахавання паведаміў сузаснавальнік фонду «BySol» Андрэй Стрыжак на сваёй старонцы.

Месца, дзе пахаваюць Зельцара, не ўдакладняецца.

28 верасня супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк з іншымі сілавікамі выламалі дзверы і ўварваліся ў кватэру Андрэя Зельцара на вуліцы Якубоўскага ў Менску. Гаспадар кватэры смяротна параніў супрацоўніка КДБ і быў застрэлены.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў