З пачатку года беларусы набылі ў Літве 240 аб'ектаў нерухомасці


Беларусы пачалі больш актыўна купляць нерухомасць у Літве. Гэтак, за першае паўгоддзе 2022 года яны набылі 240 аб’ектаў нерухомай маёмасці, у тым ліку 88 кватэраў і жылых дамоў, паведамляе партал «LRT».

Колькасць набытых абʼектаў нерухомасці пачала ўзрастаць у 2020 годзе. У 2019-м беларускія грамадзяне набылі 285 абʼектаў нерухомасці, а ў 2020 годзе ўжо 400, у тым ліку 114 кватэраў і дамоў. У 2021 годзе беларусы набылі 500 абʼектаў нерухомасці, з іх 174 кватэры і дамы.

Шэрым колерам пазначаная колькасць усіх аб’ектаў набытай беларусамі нерухомасці, а жоўтым – колькасць кватэраў. Скрыншот: lrt.lt

Адзначаецца, што ў тым ліку вырас попыт беларускіх кампаніяў на набыццё нерухомасці ў Літве.

Сярод грамадзянаў Расеі таксама вырас попыт: толькі за першае паўгоддзе сёлета яны набылі ў Літве 520 аб’ектаў нерухомасці, у тым ліку 184 кватэры ці жылыя дамы.

Апошнія 5 гадоў расейцы купляюць усё больш нерухомасці ў Літве. У 2021 годзе яны набылі ў Літве больш за 1000 абʼектаў нерухомасці, у 2020 годзе – 800, у 2019 годзе – 646, паводле звестак Цэнтру рэгістрацыі.

Гісторыі
Як беларусу набыць жытло за мяжою? Чатыры гісторыі ад пакупнікоў кватэраў у Грузіі, Польшчы і Літве
2022.08.17 12:52

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў