«Вы неверагодныя людзі». Журналістка Дар'я Чульцова, якая выйшла на волю, падзякавала ўсім за падтрымку


Журналістка Дар’я Чульцова, якая 3 верасня выйшла на волю пасля амаль двух гадоў калоніі, запісала відэазварот, у якім падзякавала ўсім за падтрымку.

Дар’я Чульцова ў першыя хвіліны на волі. 3 верасня 2022 года.
Фота: Новы час

«Трэці дзень я ўжо дома і хачу сказаць усім вялікі дзякуй, што пісалі мне, што не забывалі. Дзякуй усім, хто піша: прабачце, калі камусьці не магу адказаць. Гэта праўда вельмі цяжка. Проста хачу сказаць усім дзякуй. Я да гэтага часу не магу паверыць у тое, што адбываецца, і ў тое, што адбываецца з Кацяй [Андрэевай]. Я спадзяюся, што ўсё ідзе да канца.

Вы неверагодныя людзі. Проста столькі падтрымкі – я не думала, што калі-небудзь у жыцці ў мяне будзе такая падтрымка. Дзякуй усім вялікі!» – выказалася Дар’я ў звароце.

Журналістак Дар’ю Чульцову і  Кацярыну Андрэеву затрымалі 15 лістапада 2020 года падчас стрыму з плошчы Пераменаў. Іх асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі. Сёлета Кацярыне выставілі новае абвінавачанне – у здрадзе дзяржаве. 13 ліпеня Гомельскі абласны суд прызначыў ёй 8 гадоў і 3 месяцы калоніі агульнага рэжыму паводле сфабрыкаванага абвінавачання.

Hавiны
Журналістка Дар’я Чульцова выйшла на волю пасля двух гадоў калоніі
2022.09.03 11:52

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў