Курсы валютаў у Беларусі 5 верасня пайшлі ўгору


Афіцыйныя курсы валютаў у выніку гандляванняў на Беларускай валютна-фондавай біржы 5 верасня 2022 года пайшлі ўверх і былі ўстаноўленыя ў такіх памерах: курс долара – 2,5741, еўра – 2,5525, расейскага рубля (100 RUB) склаў 4,2272.

Беларускія рублі.
Фота: Белсат

Гандляванні долара адносна беларускага рубля завяршыліся ростам на 0,0185 рубля да 2,5741, што склала 0,72 %. Сярэднеўзважаны курс еўра павялічыўся адносна да рубля на 0,001 (0,04 %) і склаў 2,5525. Гандляванні расейскага рубля адносна беларускага скончыліся аслабленнем на 0,0065 рубля (0,15 %).

Усяго за месяц долар аслабеў на 0,0203 рубля. Еўра за месяц патаннела на 0,0888 рубля. Сярэднеўзважаны курс расейскага рубля за месяц зменшыўся на 0,0699 рубля.

Паводле парталу Myfin, у менскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў сёння а 12:00 курс пакупкі долара склаў 2,515–2,561 рубля, курс продажу долара 2,569–2,59. Еўра можна было прадаць у дыяпазоне 2,5–2,553 рубля, набыць – 2,565–2,66.

Міжнародны трэнд

Міжнародны курс еўра да долара 5 верасня знізіўся да 98 цэнтаў ($ 0,988), што, паводле ацэнкі Bloomberg, стала мінімумам з 2002 года. Паводле прагнозу «Goldman Sachs», падзенне еўра працягнецца ў бліжэйшыя тры месяцы: арыенцір зніжэння – 97 цэнтаў. Прагноз пагоршаны ў параўнанні з папярэднім, калі чакалася аднаўленне еўра да $ 1,02.

Аналітыка
Еўра каштуе ўжо менш за долар. Ці варта хвалявацца за еўразону і бегчы мяняць усё на долары?
2022.08.25 08:00

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў