Фядуту і Кастусёву – па 10 гадоў, Зянковічу – 11. Вынеслі прысуд «змоўнікам»


Суд у Менску 5 верасня вынес прысуд фігурантам «справы аб змове», якія нібыта хацелі захапіць Аляксандра Лукашэнку. Пра гэта паведамілі ў Белтэлерадыёкампаніі.

Аляксандр Фядута (злева), Рыгор Кастусёў (пасярэдзіне) і Юрась Зянковіч (справа). Калаж з фота: БАЖ / Facebook / Рыгор Кастусёў / Facebook / Юрась Зянковіч / Facebook

Юрыста Юрася Зянковіча асудзілі на 11 гадоў калоніі, літаратуразнаўцу і палітолага Аляксандра Фядуту і кіраўніка Партыі БНФ Рыгора Кастусёва – на 10 гадоў кожнага, працаўніцу офісу Зянковіча Вольгу Галубовіч і актывіста Дзяніса Краўчука – на 2,5 года калоніі.

Фядуту, Кастусёва і Зянковіча прызналі вінаватымі ў «змове з мэтаю захапіць дзяржаўную ўладу неканстытуцыйным шляхам», Галубовіч і Краўчука – у «арганізацыі пратэстаў».

Артыкулы
Поўны тэкст апошняга слова Аляксандра Фядуты
2022.09.02 00:12
  • Аляксандра Фядуту і Юрыя Зянковіча затрымалі 12 красавіка 2021 года ў Маскве пры дапамозе ФСБ, а Рыгора Кастусёва ў той жа дзень у Шклове. Іх абвінавацілі ў змове з мэтаю захапіць уладу.
  • 17 красавіка 2021 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі рыхтаваўся «вайсковы пераварот»: маўляў, амерыканскія спецслужбы з санкцыі Джо Байдэна хацелі яго забіць. У сваю чаргу ФСБ 17 красавіка апублікавала прэс-рэліз, дзе распавяла пра супольную спецаперацыю з КДБ: пра Байдэна там не было, але сцвярджалася, што «мяцеж» рыхтаваўся пры дапамозе ўкраінскіх нацыяналістаў.
  • Як паведамлялася ў заяве ФСБ Расеі, Зянковіч і Фядута зарганізавалі абмеркаванне ўзброенага мяцяжу ў прыватных чатах і сустракаліся ў Маскве з «апазіцыйна настроенымі генераламі» Узброеных сілаў Беларусі. Але пазней стала вядома, што ніякіх «апазіцыйна настроеных генералаў» не існавала, гэта былі супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў, якія выдавалі сябе за генералаў.
  • Разглядаць «справу аб дзяржперавароце» пачалі 29 ліпеня. Аляксандр Фядута ў сваім апошнім слове заявіў, што насамрэч змова была арганізаваная ў выніку аператыўнага эксперыменту. Ён сказаў, што не меў карыслівых або нізкіх мэтаў. Лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў сказаў, што не даваў згоды на ўдзел у змове. Сваёй віны ён не прызнаў і нагадваў пра анкалагічную хваробу, што абвастрылася за кратамі.
Артыкулы
Пачынаецца суд у «cправе аб дзяржперавароце». Што пра гэта вядома?
2022.07.29 10:02

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў