За содні польскія памежнікі не прапусцілі з тэрыторыі Беларусі 200 нелегальных мігрантаў

Працаўнікі памежнай службы Польшчы перадухілілі 200 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Польшчай з тэрыторыі Беларусі, паведамляе Polskie radio.

Як заявіла прэс-сакратарка Памежнай службы Анна Міхальска, было затрымана сем нелегальных імігрантаў. Усе яны грамадзяне Іраку.

«Дадаткова за дапамогу ў нелегальным перасячэнні мяжы былі затрыманыя двое грамадзян Польшчы і грамадзянін Сірыі з нямецкім відам на жыхарства. Задачай мужчын было забраць нелегальных мігрантаў з мяжы і завесці іх, хутчэй за ўсё, углыб Польшчы, а нават у Нямеччыну», – распавяла Міхальска.

Памежная служба Польшчы паведамляе, што за ўвесь жнівень было зафіксавана 3,5 тысячы спробаў незаконнага перасячэння польскай мяжы з Беларусі. Затрымана амаль 1000 нелегальных мігрантаў.

Польшча адгародзіцца ад Беларусі плотам

ІІ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны