Пераварот у Гвінеі: паведамляецца пра арышт прэзідэнта


Вайскоўцы, якія паднялі мяцеж у Гвінеі, заяўляюць пра арышт прэзідэнта краіны Альфы Кондэ. Пра гэта паведамляе BBC.

Раніцай ля прэзідэнцкага палаца ў гвінейскай сталіцы Конакры распачалася моцная страляніна. Паведамлялася, што мяцеж узнялі элітныя падраздзяленні гвінейскага войска на чале з Мамаду Дубуя.

Путчысты па дзяржаўнаму тэлебачанню абвесцілі аб арышце прэзідэнта краіны Альфы Кондэ, закрыцці межаў, роспуску ўрада і парламента, прыпыненні дзеяння канстытуцыі, а таксама намеры ствары пераходны ўрад.

Жыхарам сталіцы загадалі не выходзіць з дамоў, пустыя вуліцы цяпер патрулююць салдаты.

У сеціве з’явіліся відэа і фота прэзідэнта Кондэ нібыта пасля арышту путчыстамі. Аднак сапраўднасць гэтага відэа пакуль не пацверджана.

Меркавана, прэзідэнт Альфа Кондэ пасля арышту путчыстамі. Сапраўднасць здымку не пацверджана.
Фота: guineematin.com

Між тым, прадстаўнікі ўраду Гвінеі сцвярджаюць, што спроба перавароту была сарваная, паведамляе Reuters.

У мінулым кастрычніку ў краіне прайшлі спрэчныя прэзідэнцкія выбары, па выніку якіх 83-гадовы Альфа Кондэ стаў прэзідэнтам у трэці раз запар (у сакавіку-2020 па выніках рэферэндуму знялі абмежаванні на два тэрміны). Апазіцыя абвінаваціла кіраўніка Гвінеі ў фальсіфікацыях. Пасля гэтага ў краіне распачаліся масавыя акцыі пратэсту.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў