Па раману Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя» паставяць спектакль ў Нямеччыне


Раман «Рэвалюцыя» беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча паставяць у тэатры Schauspielhaus у Гамбургу. Пра гэта сам ён паведаміў у Facebook.

Прэмʼера спектаклю адбудзецца ў красавіку 2022 года.

Раман Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя» быў выдадзены ў 2020 годзе. Гэта адна з самых папулярных кнігаў Беларусі паводле продажу.

Сёлета кніга Віктара Марціновіча дэ-факта трапіла пад забарону ў Беларусі. У пачатку 2021 года падчас ператрусу ў выдавецтве «Кнігазбор» сілавікі забралі паўтысячы асобнікаў раману «Рэвалюцыя», а беларуская мытня перастала прапускаць кнігу праз мяжу.

Hавiны
Як ціснуць на культуру ў Беларусі. ПЭН-цэнтр апублікаваў маніторынг за студзень – сакавік 2021 года
2021.05.06 13:41

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў