Беларускія дыяспары па ўсім свеце падтрымліваюць землякоў і рэагуюць на падзеі на радзіме


Супольнасці беларусаў працягваюць ціснуць на ўлады розных краінаў, каб тыя рэагавалі на рэпрэсіі ў Беларусі. А таксама яны робяць акцыі і перформансы, каб паказаць беларусам на радзіме, што пра іх памятаюць і намагаюцца дапамагчы любым дасяжным чынам.

Мы сабралі фота і паведамленні дыяспараў, якія яны дасылаюць нам у рэдакцыю, каб перадаць іх салідарнасць вам.

Традыцыйная акцыя маскоўскай дыяспары

«Кожны дзень вольныя беларусы Масквы і неабыякавыя расейцы выходзяць, бо да амбасады ўсіх прыцягнуў боль і трагедыя беларускага народу. Хто як можа выражае сваю салідарнасць, дапамогу і таму: «Я – выходжу». У нас мэта адна – падтрымка беларускага народу, мы – голас тых, хто пацярпеў, загінуў, тых, хто проста не можа зараз сам выйсці ў Беларусі. Мы паказваем свету, што беларусы прагнуць Свабоды, памятаюць сваіх Герояў! Перадусім Беларусь!»

Беларусы Масквы падтрымліваюць землякоў. Фота даслалі чытачы Белсату

«Вольныя беларусы Масквы і неабыякавыя расейцы ўспомнілі, што свае дні народзінаў маглі святкаваць Мікіта Краўцоў і Раман Бандарэнка, але гэтага ніколі не адбудзецца, бо яны былі закатаваныя. Падобны лёс мог напаткаць Крысціну Ціманоўскую, калі яе гвалтоўна хацелі вывезці з алімпіяды ў Токіа! Але супольнымі дзеяннямі беларусы свету здолелі перадухіліць гэта! Разам пераможам! Жыве Беларусь!»

Акцыя беларусаў Масквы з дні народзінаў загінулых падчас пратэстаў. Фота даслалі чытачы Белсату

Беларусы Адэсы салідарныя з Крысцінай Ціманоўскай і вераць, што спорт не павінен бурыць чалавечыя лёсы!

Беларусы Адэсы падтрымліваюць Крысціну Ціманоўскую. Фота даслалі чытачы Белсату
Беларусы Адэсы падтрымліваюць Крысціну Ціманоўскую. Фота даслалі чытачы Белсату

«Спадзяемся на паспяховае вырашэнне сітуацыі для Крысціны. Хунта заяўляе, што спорт па-за палітыкай, але пры гэтым сілком адхіляе спартоўцаў ад выступаў іх мары, толькі за праўду. Мы звяртаемся да ўсёй спартовай супольнасці… Праявіць смеласць і САЛІДАРНАСЦЬ з вашай калегай! Няўжо страх за страту прызавых мацнейшы за жаданне быць сумленным?!»

1 жніўня ў Вроцлаве адбылася акцыя, прысвечаная беларускім адвакатам

Абараняючы тых, хто ўдзельнічаў у пратэстах і праходзіў паводле «народнага» артыкулу 23:34, многія адвакаты страцілі ліцэнзію і магчымасць сумленна выконваць сваю працу. Трымаючы партрэт Максіма Знака ад беларускай мастачкі Ганны Радько беларусы Вроцлава нагадалі пра тое, што 4 жніўня пачнецца закрыты працэс над Максімам Знакам, які з верасня 2020 года застаецца за кратамі. Яму пагражае да 12 гадоў турмы. Ён адзін з тых, хто адкрыў беларусам вочы на законы падчас выбарчай кампаніі.

«Мы верым, што хутка ў Беларусі стане да законаў!»

Акцыя салідарнасці ва Вроцлаве. Фота даслалі чытачы Белсату
Акцыя салідарнасці ва Вроцлаве. Фота даслалі чытачы Белсату

Памяці Віталя Шышова…

Беларусы Адэсы выйшлі на акцыю памяці.

«Сёння Беларусы Адэсы выйшлі ўшанаваць памяць Віталя Шышова Ён стаў чарговай ахвярай вар’яцкага ўзурпатара, які лічыць асабістым ворагам кожнага, хто не згодны з ім і хто хоча справядлівасці».

Акцыя памяці Шышова ў Адэсе. Фота даслалі чытачы Белсату
Акцыя памяці Шышова ў Адэсе. Фота даслалі чытачы Белсату
Акцыя памяці Шышова ў Адэсе. Фота даслалі чытачы Белсату

Беларусы Масквы на Акцыі смутку ў сувязі з незаменнай стратай, якую панесла наша грамадства – забойствам Віталя Шышова ў Кіеве.

«Яшчэ ўчора мы былі аб’яднаныя надзеяй на тое, што чалавек будзе знойдзены жывым і здаровым… Сёння ж з раніцы страшная вестка павісла цяжкім грузам у нашай свядомасці… Перад вачыма пранесліся, быццам яшчэ нядаўнія, падзеі мінулага года, калі адна за адной усіх шакавалі падобныя ахвяры фашысцкіх душагубаў. Спадзяемся, што гэтае палітычная злачынства стане апошняй кропляй… каб усе аб’ядналіся і зламала нарэшце хрыбет крыважэрнай аграбанде!

Выказваем глыбокія спачуванні ўдаве Віталя, а таксама ўсім родным і блізкім гэтага беларуса. Ён рабіў многа, каб дапамагаць суайчыннікам, якія трапілі пад прэсінг хунты. Твае дзеі заўсёды будуць у памяці абноўленай свабоднай Беларусі, Віталь… Спачывай з мірам».

Акцыя памяці у Маскве. Фота даслалі чытачы Белсату

Мемарыял памяці ў Познані

Мемарыял памяці ў Познані. Фота даслалі чытачы Белсату

Беларусы Белай Падляскай і Горбава правялі акцыю памяці Віталя Шышова каля консульства Беларусі

Беларусы Белай Падляскай і Горбава. Фота даслалі чытачы Белсату

Беларусы Кракава сабраліся з нагоды забойства Віталя Шышова пад консульствам Украіны

Акцыя памяці Шышова ў Кракаве. Фота даслалі чытачы Белсату
Акцыя памяці Шышова ў Кракаве. Фота даслалі чытачы Белсату
Акцыя памяці Шышова ў Кракаве. Фота даслалі чытачы Белсату

Беларуска-бельгійскія партызаны здзейснілі дыверсію супраць амбасады Беларусі ў Бельгіі. На брамку амбасады павесілі 2 роварныя замкі. Гэтак адпомсцілі за смерць Віталя Шышова.

Беларуска-бельгійскія партызаны павесілі замкі на веснічкі беларускай амбачады. Фота ад чытачоў Белсату

Супольная акцыя 6 жніўня ў Лондане

Насупраць офісу прэм’ер-міністра Борыса Джонсана актывісты з Беларусі, Гон-Конгу, М’янмы, Венесуэлы, Кубы патрабавалі ад ураду Вялікай Брытаніі паслядоўнай палітыкі ў дачыненні дыктатарскіх рэжымаў.

«Мы з розных краінаў, але нашыя краіны маюць аднолькавыя праблемы. Дыктатары забіваюць свой народ, людзі не маюць свабоды і права голасу, журналісты кінутыя ў турмы… І мы ўсе разам патрабуем, каб дэмакратычны свет адстойваў прынцыпы дэмакратыі не толькі на словах, але ўжываў супраць дыктатараў жорсткія санкцыі».

Супольны пікет актывістаў у Лондане. Фота ад чытачоў Белсату
Супольны пікет актывістаў у Лондане. Фота ад чытачоў Белсату

Маршы Салідарнасці да гадавіны з дня выбараў

Гаага. Нідэрланды. Марш Салідарнасці і Свабоды. Вось ужо больш за год беларусы Нідэрландаў выходзяць, каб падтрымаць землякоў і каб Гаагскі трыбунал і міжнародныя арганізацыі не забываліся на беларускае пытанне.

Фота ад чытачоў Белсату

Марш салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве.

Марш салідарнасці ў Варшаве. Фота чытачоў Белсату

У Стакгольме прайшла вялікая акцыя падтрымання Беларусі. На мітынгу выступілі дзве міністаркі ўраду Швецыі. Міністарка замежных справаў Ан Ліндэ зазначыла важнае:

«Сфальсіфікаваныя выбары і жорсткі гвалт з боку рэжыму – гэта непрымальна. Швецыя і Еўрапейскі Звяз не прызнаюць перамогі Лукашэнкі ў прэзідэнтскіх выбарах, якія не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі. Народ Беларусі мае неад’емнае права выбіраць сваіх лідараў падчас свабодных і дэмакратычных выбараў.

Урад Швецыі сур’ёзна заклапочаны развіццём падзеяў у Беларусі. Як нам усім вядома, апошнім часам сітуацыя працягвае пагаршацца. Беларускі народ, як і любы іншы народ, мае права выбіраць сваіх прадстаўнікоў падчас свабодных і справядлівых выбараў.

Толькі мірныя і дэмакратычныя працэсы, якія падтрымліваюцца моцнай грамадзянскай супольнасцю і асвятляюцца незалежнымі і свабоднымі медыямі, зробяць магчымым надзейнае развязанне той сітуацыі, якая склалася сёння ў Беларусі.

Як будзе выглядаць гэты палітычны транзіт улады, мусіць вызначыць беларускі народ. Але Швецыя і Еўрапейскі Звяз будуць падтрымліваць беларускі народ і грамадзянскую супольнасць Беларусі даступнымі нам шляхамі. Я буду працягваць выступаць за правы чалавека, дэмакратыю і прынцыпы вяршэнства закону ў Беларусі».

Акцыя салідарнасці ў Стакгольме. Фота чытачоў Белсату
Акцыя салідарнасці ў Стакгольме. Фота чытачоў Белсату
Акцыя салідарнасці ў Стакгольме. Фота чытачоў Белсату

У Вільні насупраць амбасады Беларусі ў Літве праходзіць малебен, ініцыяваны літоўскімі вернікамі. Да акцыі далучыліся беларусы і неабыякавыя жыхары Вільні, каб памаліцца за братоў-беларусаў.

Малебен у Вільні. Фота чытачоў Белсату

Да амбасады Беларусі у Кіеве павесілі пахавальны вянок Лукашэнку ад беларусаў.

Фота чытачоў Белсату

Беларуская дыяспара Беластоку арганізавала акцыю «Лукашэнка скраў нашыя галасы!», прымеркаваную да гадавіны выбараў у Беларусі.

Каля 300 асобаў з бел-чырвона-белымі сцягамі, вялікім банерам «Лукашэнка скраў нашыя галасы!», плакатамі ў абарону незалежнасці, партрэтамі забітых і палітвязняў прайшлі маршам па цэнтральных вуліцах Беластоку і правялі сімвалічную акцыю з галасаваннем ля Генеральнага консульства Беларусі.

Беларуская дыяспара Беластоку. Фота чытачоў Белсату

Маштабная беларуская акцыя ў Лондане. Даўжэзнаму ланцугу салідарнасці не замінаў лонданскі дождж.

Беларусы Лондану. Фота чытачоў Белсату
Беларусы Лондану. Фота чытачоў Белсату

Беларусы Нямеччыны з Дусэльдорфу і зямлі Паўночны Рэйн – Вэстфалія ў асобе Ёзэфа Ноймана, намесніка старшыні парламенцкай групы «Польшча, Цэнтральная і Усходняя Еўропа, Балтыка», асудзілі Лукашэнку і запэўнілі, што той паўстане перад міжнародным трыбуналам. Беларусы правялі марш падтрымання палітвязняў у Беларусі, запатрабавалі спыніць рэпрэсіі ды правесці новыя сумленныя выбары.

Беларусы Нямеччыны. Фота чытачоў Белсату
Беларусы Нямеччыны. Фота чытачоў Белсату
Беларусы Нямеччыны. Фота чытачоў Белсату

Беларусы Філадэльфіі адзначылі гадавіну выбараў і пачатак Рэвалюцыі яднання, стаўшы ў ланцуг салідарнасці з народам Беларусі. Гэты перформанс быў часткай агульнаамерыканскай акцыі, арганізаванай Association of Belarusians in America (ABA).

Беларусы Філадэльфіі. Фота чытачоў Белсату

У гонар першай гадавіны беларускага выбару беларусы Сан-Францыска зладзілі аўтамотапрабег каля Сіці-Голу.

Сан-Францыска. Фота чытачоў Белсату

Выйшлі беларусы і ў Таронта.

«Мы сабраліся, каб адзначыць год з дня фальсіфікацыі выбараў 9 жніўня 2020 года. І праз год у нас адно паведамленне: мы не спынімся!!! Мы працягнем барацьбу за свабодную і дэмакратычную будучыню Беларусі!»

Таронта. Фота чытачоў Белсату

У цэнтры Капэнгагену (Данія) на плошчы Конгенс-Нютарв праходзіць акцыя «Mod og Modstand i Belarus» («Смеласць і супраціў Беларусі»). На працягу 20 дзён у розных месцах Капэнгагену праводзіліся гэтая акцыя, выстава і звязаныя з ёй сустрэчы.

Капэнгаген. Фота чытачоў Белсату
Капэнгаген. Фота чытачоў Белсату

Беларуская дыяспара ў Японіі нагадала, што роўна год таму народ Беларусі зрабіў свой выбар: «Нават у нас скралі галасы, як і ў іншых дыяспар у свеце – выбарчы ўчастак не быў нават адчынены. Мы не забудзем і не даруем!»

Японія. Фота чытачоў Белсату

Нацыянальны сцяг у бамбукавым лесе Паўночнай Карэі

Расце бамбук. Пахне чабор. Жыве Беларусь!

Паўднёвая Карэя. Фота чытачоў Белсату

Наш сцяг быў у гарах, быў на моры… А як вам сцяг на эксперыменце на паскаральніку часціцаў у CERN?

Беларускі сцяг у CERN. Фота чытачоў Белсату

Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Нарвегіі

У Осла сабраліся больш за сто чалавек. Святлана звярнулася да беларускай дыяспары і падзякавала за барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі:

«Удзячная беларускай дыяспары за актыўную працу за мяжой. Дзякуй за тое, што вы працуеце з нарвежскімі палітыкамі, амбасадамі, МЗС і «Yara» – гэта вялізная дапамога. Дзякуй за вашу працу з медыямі, за кніжны клуб і дні беларускага кіно – гэта неймаверна важна. Давайце працягнем нашу барацьбу да таго часу, пакуль усе людзі на нашай радзіме не стануць свабоднымі».

Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Нарвегіі. Фота чытачоў Белсату
Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Нарвегіі. Фота чытачоў Белсату

У Вроцлаве адбылася акцыя салідарнасці, прысвечаная Сцяпану Латыпаву. Падчас акцыі выступіў яго калега, які распавёў, хто такі Сцяпан. На плакатах з імёнамі палітвязняў, на жаль, дадаліся новыя імёны. Мы верым, што хутка законнасць і правы чалавека вернуцца ў Беларусь!

Беларусы Вроцлава. Фота чытачоў Белсату

Перамога не за гарамі, прывітанне з Краснадарскага краю.

Прывітанне з Краснадарскага краю. Фота чытачоў Белсату.

Прывітанне ад беларусаў Бразіліі.

Прывітанне ад беларусаў Бразіліі. Фота чытачоў Белсату
Артыкулы
Маша Забара, якая першаю выйшла на пікет да МВФ: У беларусаў за мяжою няма права здавацца
2021.08.30 08:40
Гісторыі
«Патэлефанавалі з новазеландскага Інтэрполу»: гісторыя беларускі, якую спрабавалі дастаць на іншым канцы свету
2021.08.14 09:30

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў