Беларуса знайшлі праз 14 гадоў пасля знікнення


Андрэй Купрэенка.
Фота: Max Vaganov/Twitter

Андрэя Купрэенку вызвалілі з рабства на Каўказе, паведамляе радыё «Свабода».

Купрэенка знік у 2007 годзе. Паехаў на заробкі ў Маскву і не вярнуўся. Расейскі рух «Альтэрнатыва» знайшоў яго: прадстаўнік арганізацыі расказаў, што мужчыну ўтрымлівалі ў рабстве ў расейскіх Дагестане, Чачэніі і Кабардына-Балкарыі.

Падрабязнасці абяцаюць апублікаваць пазней, пацверджанняў з беларускага боку пакуль няма. Але «Альтэрнатыва» сцвярджае, што зніклы неўзабаве паедзе дамоў.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў