ЗША патрабуюць неадкладнага вызвалення Ірыны Слаўнікавай


Злучаныя Штаты Амерыкі патрабуюць неадкладнага вызвалення журналісткі Польскага тэлебачання (TVP) Ірыне Слаўнікавай, асуджанай у Беларусі на 5 гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта ў інтэрвю «Белсату» паведаміў амбасадар ЗША ў Польшчы Марк Бжэзіньскі.

«Урад ЗША ў поўным складзе падтрымлівае дэмакратычных актывістаў і тых беларусаў, што змагаюцца за свабоду. Мы ганарымся імі, ганарымся іхнай барацьбой, мы прызнаем іх ахвяры і пакуты, якія перажываюць яны і іхныя семʼі. І я добра паінфармаваны, што журналістка Ірына Слаўнікава застаецца ў турме ў Беларусі.

Яна пакутуе з-за сваёй прафесіі, з-за працы ў медыях, свабодных медыях. Мы салідарныя з ёй і заклікаем вызваліць яе неадкладна», – заявіў Марк Бжэзіньскі.

Поўную версію інтэрвю з амерыканскім амбасадарам у Польшчы Белсат апублікуе 9 жніўня, ў другую гадавіну выбараў 2020 году.

Hавiны
Улады Польшчы лічаць, што справа Ірыны Слаўнікавай патрабуе ўмяшання ЕЗ
2022.08.05 17:00
  • Гомельскі абласны суд 3 жніўня вынес вырак журналістцы Польскага тэлебачання (TVP) Ірыне Слаўнікавай. Журналістку прызналі вінаватай у арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, і ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання ды прысудзілі ёй да 5 гадоў калоніі.
Аналітыка
«Праграма-мінімум». Выклік беларускага дыпламата ў МЗС Польшчы паспрыяе вызваленню Слаўнікавай?
2022.08.04 18:34

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў