Улады Польшчы лічаць, што справа Ірыны Слаўнікавай патрабуе ўмяшання ЕЗ


Дарадца прэзідэнта Польшчы Павал Муха заявіў у праграме «Польскага радыё», што справа журналісткі Ірыны Слаўнікавай патрабуе ўмяшання ўсяго Еўразвязу і нагадаў, што прэзідэнт Польшчы ўздымае беларускія пытанні на форуме ЕЗ.

Ён падкрэсліў, што асуджэнне Ірыны Слаўнікавай непрымальнае. Ён дадаў, што такія прысуды сведчаць аб узмацнення рэпрэсіяў з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

«Гэта сталы працэс, які патрабуе дзеянняў усяго ЕЗ. Спадар прэзідэнт падтрымлівае старанні МЗС і таксама ўздымае дадзенае пытанне на ўзроўні Еўразвязу. На жаль рэжым абвастрае напружанне сваімі дзеяннямі, такія крокі абсалютна непрымальныя».

Аналітыка
«Праграма-мінімум». Выклік беларускага дыпламата ў МЗС Польшчы паспрыяе вызваленню Слаўнікавай?
2022.08.04 18:34

Нагадаем, Міністэрства замежных справаў Польшчы 4 жніўня выклікала на сустрэчу часовага паверанага Беларусі ў Варшаве Аляксандра Часноўскага, каб выказаць пратэст у звязку з судовым выракам, агучаным дзень раней у Беларусі журналістцы Польскага тэлебачання (TVP) Ірыне Слаўнікавай. Палітзняволеную журналістку 3 жніўня прызналі вінаватай у арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, і ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання ды прысудзілі ёй да 5 гадоў калоніі.

На вырак Слаўнікавай адрэагаваў прэмʼер-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі, які назваў прысуд непрымальным і паабяцаў, што ён сустрэне «неадкладную, рашучую рэакцыю Польшчы на ​​міжнародным узроўні».

Меркаванні
Ірына Слаўнікава. 5 гадоў зняволення за прафесійную і людскую годнасць
2022.08.03 22:43

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў