У Івацэвіцкім раёне сутыкнуліся цягнік і легкавік. Кіроўца машыны загінуў


Раніцай 5 жніўня на станцыі «Косава-Палескае» сутыкнуліся электрацягнік «Stadler», што накіроўваўся з Берасця ў Менск, і легкавы аўтамабіль «Audi». Ад атрыманых траўмаў 27-гадовы кіроўца аўта загінуў, паведамляе Следчы камітэт.

Скрыншот з відэа: pressmvd/Telegram
Фота: brestcity/Telegram

Паведамляецца, што кіроўца аўтамабіля выехаў на рэгуляваны чыгуначны пераезд пры забаронным сігнале святлафору. Сігналізацыя на пераездзе была спраўная.

Машыніст цягніка скарыстаў пільнае тармажэнне, але не змог унікнуць сутыкнення – аўтамабіль практычна цалкам апынуўся пад электрацягніком. Вядома, што з пасажыраў цягніка ніхто не пацярпеў, іх перасадзілі ў іншы цягнік.

Скрыншот з відэа: pressmvd/Telegram

Персанал чыгункі здзяйсняе захады ліквідацыі наступстваў аварыі, аднак рух чыгункі часова абмежаваны ў некалькіх напрамках:

«Цяпер абцяжараны рух цягнікоў на ўчастку Баранавічы – Берасце, у сувязі з чым са спазненнем будуць рухацца асобныя цягнікі: № 734, 736 Берасце – Менск, № 6302, 6304, 6303 Баранавічы – Берасце. Таксама магчымае змяненне тыпу рухомага саставу для цягнікоў № 752 Менск – Гомель і № 751 Гомель – Менск», – папярэдзілі ў БЧ.

Следчы камітэт распачаў праверку паводле факту аварыі.

Аналітыка
Наколькі падаражэлі харчы ў Беларусі за год. Спраўдзілі ў онлайн-гіпермаркеце
2022.08.05 08:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў