У Беларусі зноў масава абмяжоўваюць наведванне лясоў


Абмежаванні на наведванне лясоў уведзеныя амаль ва ўсіх раёнах Берасцейскай, Гомельскай, Гарадзенскай і Менскай вобласцяў. Пра гэта папярэджвае Міністэрства лясной гаспадаркі.

Скрыншот: mlh.by

У сямі раёнах Гомельскай вобласці цалкам уведзеная забарона на наведванне лясоў.

Свабодна наведваць лясы можна ў Віцебскай і Магілёўскай вобласцях.

Абмежаванні на наведванне лясоў звязаныя з павышэннем тэмпературы. На сёння, 5 жніўня, у Беларусі абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі, тэмпература на піку можа дасягнуць 33 градусаў.

Спякота захаваецца і на выходных. У суботу, 6 жніўня, на большай частцы тэрыторыі максімальная тэмпература паветра дасягне 30–32 градусаў.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў