Супраць музыкі Ігара Банцэра могуць распачаць справу паводле арт. 130 КК


Сілавікі затрымалі панк-рокера Ігара Банцэра ўчора, 4 жніўня, у ягонай гарадзенскай кватэры.

Увечары 5 жніўня падкантрольны спецслужбам тэлеграм-канал «Сводки центра» паведаміў, што цяпер вырашаецца пытанне аб распачынанні справы па арт.130 («Распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы»)  Крымінальнага кодэксу «за яго дзейнасць у сацыяльных сетках».

Канал таксама выклаў відэа затрымання музыкі.  Паказана як людзі ў шлемах і бронекамізэльках са зброяй узломваюць дзверы ў кватэру Банцэра, якога паказваюць ляжалым тварам у падлогай у адных шортах. Сілавікі заводзяць яму рукі за спіну, а потым дзеля жарту накрываюць бел-чырвона-белым сцягам.

Ігар Банцэр – рок-музыка з Горадні, лідар панк-гурта «Mister X» і актывіст. У кастрычніку 2020 года яго затрымалі за правядзенне перформансу ў выглядзе танцу без штаноў перад міліцэйскім аўтамабілем. Гэтыя дзеянні былі кваліфікаваныя органамі як здзяйсненне хуліганства. Суддзя Наталля Козел прызначыла Банцэру 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову.

Пазней палітзняволенаму Ігару Банцэру змянілі рэжым з «хіміі» на папраўчую калонію: 29 верасня яго асудзілі на 1 месяц і 25 дзён калоніі, дзе ён неаднойчы трапляў у карцар. Ігар выйшаў на волю 17 снежня 2021 года.

Артыкулы
Ігар Банцэр: я не выйшаў на волю, я выйшаў у рэчаіснасць Беларусі
2021.12.18 16:21

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў