«Справа Зельцара»: жыхару Чэрыкава прысудзілі 3,5 гады калоніі за каментар з трох словаў


4 жніўня Гомельскі абласны суд вынес рашэнне па справе Івана Янчанкі, якога абвінавацілі ў «распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК). Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

Пра абвінавачанага вядома, што яму 35 гадоў, жыве ў Чэрыкаве, некалькі разоў быў асуджаны за незаконны абарот наркатычных сродкаў. Праз падазрэнне ў здзяйсненні злачынства паводле ч. 1 арт. 130 КК яго затрымалі сёлета ўзімку.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ў верасні 2021 года, знаходзячыся ў Жлобіне, у «ВКонтакте» пад паведамленнем пра перастрэлку, у выніку якой загінулі супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк і айцішнік Андрэй Зельцар, ён пакінуў наступны каментар: «Народ открыл счет». Пасля гэты каментар трактавалі як «заклік да барацьбы з праваахоўнымі органамі».

Згодна з версіяй абвінавачвання, «гэтае паведамленне распальвала агрэсіўнасць інтэрнэт-карыстальнікаў, гераізавала дзеянні тэрарыста, які забіў супрацоўніка КДБ. Акрамя таго, яно змяшчала ўхваленне і прапаганду ўзброенага супраціву прадстаўнікам улады і праваахоўнікам Беларусі, распальванне нянавісці, сацыяльнай варожасці».

Hавiны
Бібліятэкарка з Крупак атрымала два гады калоніі ў «справе Зельцара»
2022.07.24 11:29

Судовае пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме. 4 жніўня суд Гомельскай вобласці прызнаў Івана Янчанку вінаватым у здзяйсненні злачынства паводле ч. 1 арт. 130 КК. У сукупнасці з пакараннем, прызначаным судом Чэрыкаўскага раёна летась у траўні (паводле якога артыкулу, праваабаронцам невядома), Янчанку прызначылі зняволенне тэрмінам на 3 гады і 6 месяцаў з адбываннем пакарання ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Вырак вынес суддзя Аляксей Хлышчанкоў.

Нагадаем, што за каментары пасля гібелі супрацоўніка КДБ у Беларусі затрымалі больш за 200 чалавек. Судовыя працэсы пачаліся яшчэ ў студзені 2022 года. З тых часоў суды адбываюцца рэгулярна, і часцей за ўсё каментатарам прызначаюць менавіта пазбаўленне волі.

Hавiны
«Мінус адзін…» Жыхара Бярозы засудзілі на 1,5 года калоніі за каментар пра забітага супрацоўніка КДБ
2022.08.01 15:22

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў