Грыгорый Азаронак пазваніў Святлане Ціханоўскай і заклікаў яе вярнуцца ў Беларусь


Офіс Святланы Ціханоўскай перадаў медыям запіс размовы з прапагандыстам Грыгорыем Азаронкам.

Тэлефанаванне адбылося падчас традыцыйных онлайн-размоваў, якія Офіс Святланы Ціханоўскай ладзіць з беларусамі. Звычайна такія званкі ніколі не запісваюцца, але цяпер у офісе вырашылі запісаць размову, бо было зразумела, што Азаронак мае намер выкарыстаць званок з прапагандысцкімі мэтамі.

«Грыгорый ужо анансаваў у сябе ў канале выхад матэрыялу пра званок, мы перадаем поўны запіс незалежным медыям для таго, каб выключыць магчымасць маніпуляцыі праўдай», – патлумачылі ў Офісе Ціханоўскай.

Падчас размовы, якая доўжылася больш за 10 хвілінаў, Азаронак як звычайна размаўляў агрэсіўна і задаваў маніпуляцыйныя пытанні, але Ціханоўская адказвала вельмі спакойна. Прапагандыст цікавіўся, ці адчувае Ціханоўская адказнасць за пераслед удзельнікаў пратэстаў, задаваў пытанні пра спрэчкі ўнутры дэмакратычных сілаў і фінансаванне.

Азаронак заклікаў Ціханоўскую вярнуцца ў Беларусь і раскаяцца, а таксама заявіў, што беларускія палітвязні адседзяць свае тэрміны.

«Слава прэзідэнту Лукашэнку, слава АМАПу, слава ГУБАЗіКу!» – пракрычаў у канцы тэлефанавання Азаронак.

Hавiны
«Шкада беднага хлопчыка». Кацярына Андрэева адказала Рыгору Азаронку
2021.01.19 11:28

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў