Ізраіль распачаў ваенную аперацыю ў сектары Газа


5 жніўня Армія абароны Ізраілю пачала антытэрарыстычную аперацыю ў сектары Газы супраць палестынскага руху «Ісламскі джыхад».

Выданне newsru.co.il паведамляе, што ізраільская авіяцыя нанесла серыю ўдараў па цэлях у сектары Газа. У прыватнасці, удар быў нанесены па жылым доме, у якім, імаверна, размяшчаўся штаб аднаго з лідараў баевікоў «Ісламскага джыхаду» Тайсіра Джабары.

Паводле Reuters, Міністэрства аховы здароўя Газы сцвярджае, што ў выніку авіяўдараў загінулі 7 чалавек (імаверна, з улікам лідара баевікоў), каля 40 атрымалі раненні.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў