Як праходзіла спецаперацыя на плошчы Пераменаў. Відэа з дронаў сілавікоў


30 ліпеня «Кіберпартызаны» заявілі аб узломе базы відэа дронаў МУС.

30 ліпеня «Кіберпартызаны» паведамілі на сваім Telegram-канале аб узломе базы відэа з беспілотнікаў Міністэрства ўнутраных справаў. Сярод выкладзеных у адкрыты доступ відэа ёсць спецаперацыя на плошчы Пераменаў, калі там праходзіла акцыі ў памяць аб Рамане Бандарэнкі. Жыхар Менску Раман Бандарэнка быў да смерці збіты 11 лістапада 2020 года і забойцаў якога дагэтуль не знайшлі.

Hавiны
Сёння б споўнілася 32 гады Раману Бандарэнку
2021.08.01 13:36

У дзень, калі былі зробленыя гэтыя кадры, былі затрыманыя журналісткі «Белсату» Кацярына Андрэева і Дарʼя Чульцова. Яны вялі наўпроставую трансляцыю з месца падзеяў.

18 лютага 2021 году нашых каляжанак пакаралі двума гадамі пазбаўлення волі. Суддзя прызнаў злачынствам стрым з плошчы Пераменаў, у якім журналісткі паказвалі акцыю памяці забітага Рамана Бандарэнкі ды яе жорсткі разгон сілавікамі.

belsat.eu

Стужка навінаў