Сацыёлаг Аксана Шэлест «пад падпіскай», Уладзімір Мацкевіч і Таццяна Вадалажская на Акрэсціна


Аксана Шэлест.
Фота: oksana.shelest.54 / Facebook

4 жніўня таксама была на некаторы час затрыманая аналітык Цэнтру еўрапейскай трансфармацыі, сацыёлаг Аксана Шэлест. Пра гэта ў Facebook паведаміў палітолаг Андрэй Ягораў. Эксперты Уладзімір Мацкевіч і Таццяна Вадалажская ўтрымліваюцца ў ІЧУ на Акрэсціна.

«З сярэдзіны дня на сувязь не выходзіць Аксана Шэлест. Яна, верагодна, таксама затрыманая. Аксана – сацыёлаг, калега Уладзіміра Мацкевіча і Таццяны Вадалажскай», – паведаміў ён.

Пазней Андрэй Ягораў удакладніў, што Аксану Шэлест «адпусцілі пад падпіску».

Артыкулы
Сілавікі прыйшлі да экспертаў: ператрусы ва Уладзіміра Мацкевіча, Таццяны Вадалажскай, Улада Вялічкі
2021.08.04 10:56

Раніца 4 жніўня дома ў метадолага і філосафа Уладзіміра Мацкевіча прайшоў ператрус. Таксама ператрус адбыўся ва Улада Вялічкі, былога кіраўніка «EuroBelarus», і аналітыка Таццяны Вадалажскай, каардынатаркі Лятучага ўніверсітэту.

Праз 12 гадзінаў пасля затрымання Улада Вялічку адпусцілі, па гэта паведаміла ў «Фэйсбуку» яго жонка.

Таццяна Вадалажская затрыманая на 10 содняў паводле крымінальнага артыкулу, пра гэта паведаміў Тэлеграм-канал By_culture. На волю таксама не выйшаў і Уладзімір Мацкевіч, ён знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна, паведаміла яго сястра.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў