Шкляраў: Лукашэнка лічыць сябе памазанцам Божым і ненавідзіць Пуціна


Аляксандр Лукашэнка ў СІЗА КДБ.
Фота: «Пул первого»

Паліттэхнолаг і былы палітвязень Віталь Шкляраў у інтэрв’ю выданню «Українська правда» распавёў пра сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ у кастрычніку 2020 года і пра тое, кім сябе той успрымае.

«Лукашэнка – чалавек, які 25 гадоў жыве на сваёй планеце, ён глыбока ў яе пагружаны. У яго сістэме каштоўнасцяў няма нікога роўнага яму. Гэта цытаты з той сустрэчы: «У мяне наўпроставая сувязь з Ім», «прэзідэнтамі нараджаюцца і я, умоўна, памазанец божы, а вы – ніхто, і такія як вы ельцынскія псеўдадэмакраты ў 1990-х прасралі б краіну», – паведаміў Шкляраў.

Hавiны
Лукашэнка сустракаўся з палітвязнямі
2020.10.10 18:22

Паводле яго, з рэплік Лукашэнкі было відаць, што ён «відавочна ненавідзіць» прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

«Гэта чалавек, які жыве ў страху, ён баіцца за ўсё і ва ўсім бачыць здраду. Чалавек, які забрахаўся і які з гэтага стану ўжо не выйдзе. Я часта гэта кажу і мяне за гэта крытыкуюць, але я не лічу, што з ім трэба дамаўляцца. Я не лічу, што трэба весціся на нейкія яго заявы а-ля – зараз будзе рэферэндум і будзе новая канстытуцыя. Гэта ўсё лухта. Нічога не будзе», – мяркуе паліттэхнолаг.

На яго думку, Лукашэнка «быў у дзяцінстве вельмі траўмаваны чымсьці і з гэтага страху, адзіноты, гэтай траўмы так і не выйшаў».

«Ён лічыць, што, па яго ж словах, «любімую» не аддаюць. А «любімая» – гэта ўлада, гэта краіна, гэта ўсё тое, да чаго ён прывык. І калі, каб не аддаваць любімую, трэба яе біць у вока і зачыняць на кухні, ну, значыць, біць у вока і зачыняць на кухні. Вось такі хатні гвалт», – падкрэсліў Шкляраў.

Hавiны
Палітвязень Віталій Шкляраў з’ехаў з Беларусі
2020.10.27 19:11

МГ belsat.eu

Стужка навінаў