На Паўла Вінаградава завялі крымінальную справу


Павел Вінаградаў. Менск, Беларусь. 12 траўня 2021.
Фота: Белсат

На блогера і аўтара праграмы «Гэта ж Вінаград!» Паўла Вінаградава завялі крымінальную справу. Пра гэта ў Facebook паведаміла ягоная жонка Святлана.

«Патэлефанаваў следчы. У дачыненні Паўла Вінаградава распачатая крымінальная справа паводле 367 ч.1 КК РБ. За той самы допіс у ФБ ад 8 траўня. Як я разумею, ён пакуль у статусе падазраванага», – паведаміла Святлана Вінаградава.

Hавiны
Паўла Вінаградава арыштавалі на 15 содняў за заклік, якога ён не рабіў
2021.07.07 19:52

Нагадаем, Павел Вінаградаў быў затрыманы 5 ліпеня і праз два дні атрымаў 15 содняў адміністратыўнага арышту. Яго пакаралі за запіс у Facebook, у якім ён крытыкаваў ідэю выходзіць на пратэст 9 траўня. Суд палічыў ягоны допіс заклікам да ўдзелу.

Затым яму дадалі яшчэ 30 содняў арышту.

Цяпер жа на вядоўцу завялі справу за «паклёп на прэзідэнта».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў