Муж Кацярыны Андрэевай пра аднадзённае спатканне: Самыя шчаслівыя суткі з моманту арышту


Журналіст Ігар Ільяш атрымаў дазвол на першую доўгую сустрэчу з палітзняволенай журналісткай Кацярынай Андрэевай у гомельскай калоніі. Пасля этапавання ў Гомель яны бачыліся ў ліпені, але толькі чатыры гадзіны і праз шкло. Гэтым разам пара атрымала згоду на суткі. Ігар распавёў «Белсату» пра настрой Кацярыны і ўмовы, у якіх адбывалася сустрэча.

Артыкулы
«Ад Ігара – Каці»: першая перадача пасля этапавання ў Жодзіна
2021.03.23 11:10

Спатканне праходзіла ў адмысловым месцы з 3 на 4 жніўня. На тэрыторыі калоніі ёсць асобны дом для спатканняў – там 6 нумароў, агульная кухня, душ і прыбіральня. Ёсць дворык для прагулак, некалькі альтанак. Можна прывозіць хатнюю ежу або харчы і гатаваць на месцы, любыя напоі, акрамя алкагольных, часопісы, кнігі. Тэлефоны і ноўтбукі праносіць забараняецца. Ігар кажа, умовы ў доме прыстойныя, што нават некаторыя гатэлі ў райцэнтрах выглядаюць горш.

«Гэта былі цудоўныя суткі – безумоўна, самыя шчаслівыя з моманту арышту Каці. Мы амаль адразу забыліся пра калючы дрот, платы і краты. Мы цалкам пагрузіліся ў свет, створаны нашым каханнем. І свет гэты (я ў чарговы раз у гэтым пераканаўся) аказаўся абсалютна непрыступным для працяглай разлукі і наогул усіх выпрабаванняў, з якімі мы сутыкнуліся за апошні год.

Ігар Ільяш, муж палітзняволенай журналісткі Белсату Кацярыны Андрэевай, у сябе дома. Менск, Беларусь. 19 сакавіка 2021 года.
Фота: АВ /

Нядаўнія падзеі толькі памножылі нашыя эмоцыі: крыху больш за тыдзень таму я сядзеў на Акрэсціна, і мы нават не спадзяваліся, што гэтае спатканне ў выніку адбудзецца. Цяпер жа мы ўпершыню з лістапада апынуліся ў абдымках адзін аднаго. Думаю, не кожнае рамантычнае падарожжа ў Парыж або Рым здольнае прынесці такія яркія пачуцці і эмоцыі, якія мы перажываем падчас гэтага спаткання ў калоніі.

Каця перадае ўсім прывітанне і просіць прабачэння, што не можа адказаць на кожны ліст. Каця не скардзіцца на здароўе, яна ўпэўненая ў сваіх сілах і глядзіць у будучыню з аптымізмам. І што вельмі важна: турма яе ніяк не змяніла.

Ейныя словы: Мая задача – захаваць душу ад распаду і не дазволіць зоне пракрасціся ў мяне. Не стаць часткай выродлівага [турэмнага свету], а зрабіць трохі больш цудоўнай прастору вакол сябе».

Артыкулы
Кацярына Андрэева ўпершыню пасля этапавання ў калонію пабачылася з мужам
2021.07.08 11:01

Нашыя каляжанкі Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова застаюцца ў зняволенні ўжо 262 дні. Іх пасадзілі за тое, што яны сумленна выконвалі сваю працу – асвятлялі акцыю памяці Рамана Бандарэнкі і паказвалі, як сілавікі разбураюць народны мемарыял.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў