Лукашэнка дазволіў пазбаўляць натуралізаваных беларусаў грамадзянства за «экстрэмізм»


Пакуль вядома толькі, што Лукашэнка падпісаў такі ўказ. Поўнага тэксту дакументу не публікавалі. Указ развівае закон, які супярэчыць Канстытуцыі.

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Менск, Беларусь. 16 ліпеня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла 5 жніўня аб падпісанні ўказу № 302, які мяняе шэраг указаў і развівае папраўкі ў закон «Аб грамадзянстве».

Гэты ўказ, паводле прэс-службы:

  • рэгулюе пытанні аднаўлення грамадзянства;
  • рэгулюе пытанні пашырэння катэгорыяў замежнікаў і іх дзяцей, якія атрымалі права на набыццё грамадзянства ў спрошчаным парадку;
  • замацоўвае парадак унясення на разгляд Лукашэнку матэрыялаў аб страце грамадзянства натуралізаванымі асобамі (тымі замежнікамі, хто добраахвотна атрымаў грамадзянства – не па нараджэнні) за ўдзел у «экстрэмісцкай дзейнасці» або «ўчыненні цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі»;
  • замацоўвае працэдуру спынення разгляду заяваў аб атрыманні грамадзянства;
  • актуалізуе спісы дакументаў для атрымання або спынення грамадзянства.

Закон «Аб грамадзянстве» быў дапоўнены пунктамі аб пазбаўленні грамадзянства за «экстрэмізм» у снежні 2020 года, змены набылі моц праз 6 месяцаў – гэта значыць, ужо дзейнічаюць.

Тым часам Канстытуцыя па-ранейшаму кажа (у артыкуле 10): «Ніхто не можа быць пазбаўлены грамадзянства Рэспублікі Беларусь або права змяніць грамадзянства».

Артыкулы
Гэта таксама «экстрэмізм»? Спрабуем зразумець, што нам і вам забаранілі беларускія ўлады (і не можам)
2021.07.28 21:07

АА belsat.eu

Стужка навінаў