Іракцам закрываюць дарогу ў Беларусь, дзе «зачышчаюць» нават пчаляроў. Галоўнае за 5 жніўня

362 дні ў Беларусі не сціхае паслявыбарчы пратэст. Трывае таксама міграцыйны крызіс і «зачыстка» недзяржаўнага сектару. «Белсат» пераказвае галоўныя навіны за 5 жніўня.

Беларускія дзяржаўныя медыі заяўляюць пра смерць іракца на мяжы з Літвой – нібыта яго збілі на літоўскім боку. Версіі дзяржаўных СМІ і дзяржаўных органаў розняцца. Ірак тым часам адмяняе палёты ў Беларусь і заклікае грамадзянаў не рабіцца мішэнню кантрабандыстаў і гандляроў людзьмі. Еўразвяз выклікаў часовага паверанага Беларусі з прычыны міграцыйнага крызісу.

Кангрэсмены ЗША папрасілі МВФ не даваць Беларусі амаль мільярд долараў

Аляксандр Лукашэнка даручыў закрыць кожны метр мяжы. Але пакуль не прыдумаў, як. І закрыць трэба не ад нелегальнай міграцыі праз Беларусь, а ад тых, хто пачне «рэалізоўваць тактыку выправаджэння людзей, якіх яны туды паклікалі». Нядаўна Літва вырашыла не прымаць у сябе мігрантаў, якіх лічыць інструментам гібрыднай агрэсіі рэжыму Лукашэнкі – ды й самі мігранты з Блізкага Усходу не хочуць вяртацца ў Беларусь.

Мігранты праз Беларусь тым часам ідуць не толькі ў Літву. За мінулы дзень польскія памежнікі затрымалі 62 чалавек, якія незаконна перайшлі мяжу з боку Беларусі. Большасць, як і ў літоўскім выпадку, гэта іракцы.

Гарадзенскі карыдор: як жыхары Іраку прабіваюцца ў Літву праз Беларусь

У Беларусі тым часам не спыняюцца рэпрэсіі. Амерыканскі тэлеканал CNN паведамляе, што пад Стоўбцамі, магчыма, будуюць лагер для палітвязняў. Тых палітвязняў – ужо 608 «афіцыйных». Праваабаронцы працягваюць аналізаваць крымінальныя справы на адпаведнасць азначэнню «палітвязень», але не паспяваюць аналізаваць так жа хутка, як людзей садзяць.

Сацыёлаг Аксана Шэлест «пад падпіскай», Уладзімір Мацкевіч і Таццяна Вадалажская на Акрэсціна. У ізалятар можа трапіць фатограф «Новага часу» Дзмітрый Дзмітрыеў, якога асудзілі на 15 дзён, і шэсць затрыманых з музычным гуртом «Irdorath» – іх усіх асудзілі на 15 дзён арышту за «непадпарадкаванне», як і Дзмітрыева.

Правакацыі, забойствы і бессаромная хлусня: ТОП-5 прыкладаў «працы» савецкай прапаганды

Пачаўся суд за пратэсты над байцом ММА Аляксеем Кудзіным. Працягнуўся суд над палітвязнем Сцяпанам Латыпавым. На Паўла Вінаградава завялі крымінальную справу. «Зачыстка» недзяржаўнага сектару дабралася нават да «Босых бортнікаў».

Але ёсць і адносна добрыя навіны пра сілавікоў і няволю. У ЦІП і ІЧУ Берасця перадачы сталі браць у штатным рэжыме. Муж зняволенай журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай атрымаў дазвол на першую доўгую сустрэчу, правёў з жонкай цэлы дзень. Лідар панкаў «Дай дарогу!» Юрый Стыльскі з’ехаў з Беларусі, цяпер у бяспецы.

Шкляраў: Лукашэнка лічыць сябе памазанцам Божым і ненавідзіць Пуціна

Навіны спорту. Беларуска Ірына Курачкіна заваявала срэбны медаль у вольнай барацьбе на Алімпіядзе ў Токіа, а 6 жніўня золата або срэбра ў вольнай барацьбе атрымае прадстаўнік Беларусі Магамедхабіб Кадымагамедаў. Атлетка Крысціна Ціманоўская дала першую прэс-канферэнцыю пасля скандалу з прымусам бегчы ў дысцыпліны, да якой яна не рыхтавалася, і спробай гвалтоўна вывезці яе на радзіму пасля адмовы.

У нядзелю, 8 жніўня матч Кубка Беларусі паміж берасцейскімі «Дынама» і «Рухам» стане апошнім для галоўнага трэнера «Руха» Кірыла Альшэўскага. Чаму звальняюць, афіцыйна невядома, але крыніцы называюць прычыну звальнення – Альшэўскі падтрымаў палітвязня Аляксандра Івуліна.

А былы аднаклубнік Аляксандра Глеба, славуты форвард Льёнэль Мэсі пакіне «родны» клуб «Барселона» з непалітычных прычынаў: з’явіліся «фінансавыя і структурныя перашкоды, рэгуляцыі Іспанскай лігі».

«Кіберпартызаны» заявілі аб узломе сеткі айцішнікаў унутраных войскаў

АА belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны