Галоўнага трэнера ФК «Рух» звольняць. Ён падтрымліваў зняволенага журналіста Івуліна


У нядзелю, 8 жніўня матч Кубка Беларусі паміж берасцейскімі «Дынама» і «Рухам» стане апошнім для галоўнага трэнера «Руха» Кірыла Альшэўскага.

Кірыл Альшэўскі.
Фота: rukh.by

Крыніцы называюць прычыну звальнення – Кірыл Альшэўскі падтрымаў палітвязня Аляксандра Івуліна, словы падтрымкі ў бок журналіста Альшэўскі сказаў некалькі разоў.

Блогер, журналіст і футбаліст «Крумкачоў» Івулін быў затрыманы 4 чэрвеня. Яго вінавацяць паводле ч. 1 арт. 342 КК РБ ва ўдзеле ў «Групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» – нібыта недзе знайшлі фота яго на праезнай частцы падчас маршу, цяпер інкрымінуюць яму «перакрыванне руху». Аляксандр прызнаны палітвязнем.

Артыкулы
Палітвязня Івуліна абвінавацілі ў «перакрыванні дарогі». Былы сукамернік расказаў пра ягоны стан
2021.07.12 13:28

Кірыл Альшэўскі ўзначаліў «Рух» гэтай зімой, пасля 18 тураў каманда дзеліць трэцяя месца з менскім «Дынама», у каманд аднолькавая колькасць балаў.

«Рух» належыць Аляксандру Зайцаву – меркаванаму «гаманцу» Аляксандра Лукашэнкі. Зайцаў трапіў пад санкцыі Еўразвязу. Раней Зайцаў падтрымліваў берасцейскае «Дынама», з якім дабіўся значных вынікаў на нацыянальнай арэне, перамог у чэмпіянаце, узяў два Кубкі і тры Суперкубкі Беларусі. На гульнях «Дынама» неаднаразова можна было бачыць Віктара Лукашэнку.

Звальненне Альшэўскага – не першае з палітычных матываў. У мінулым годзе з «Дынама» быў звольнены трэнер галкіпераў Васіль Хамутоўскі, які адкрыта падтрымаў журналістаў «Белсату», пасля таго, як у іх забралі акрэдытацыю.

Hавiны
Футбаліст Хамутоўскі: У час усеагульнай хлусні казаць праўду – гэта экстрэмізм!
2020.06.23 18:05

Яшчэ адзін свежы прыклад звальнення з палітычных матываў – Дзяніс Парэчын.

23 ліпеня Сяргей Гурэнка узначаліў салігорскі «Шахцёр», прыйшоў у каманду са сваім трэнерскім штабам. Але праз пару дзён аказалася, што трэнер галкіпераў Дзяніс Парэчын не можа працаваць у «Шахцёры», паколькі не прыхоўвае сваёй грамадзянскай пазіцыі і выступае супраць гвалту.

Hавiны
Беларусы Японіі на Алімпіядзе падтрымалі беларускіх спартоўцаў – праціўнікаў гвалту. Колькі іх?
2021.07.23 18:02

АС belsat.eu

Стужка навінаў