Еўразвяз выклікаў часовага паверанага Беларусі з прычыны мігранцкага крызісу


Сцягі Еўразвязу.
Фота: consilium.europa.eu

Еўракамісія абмяркоўвае правядзенне ў жніўні экстранай сустрэчы міністраў унутраных спраў Еўразвязу для абмеркавання міграцыйнай сітуацыі на мяжы Літвы і Беларусі, а таксама ў Міжземным моры. Пра гэта заявіў 5 жніўня на брыфінгу ў Брусэлі прадстаўнік ЕК Адальберт Янц, піша ТАСС.

«Еўракамісар [унутраных справаў. – Рэд. Belsat.eu] Ільва Югансан правяла тэлефонную размову з кіраўніком МУС Італіі [Лучанай Ламарджэзэ. – Рэд. Belsat.eu], падчас якога, у прыватнасці, абмяркоўваўся скліканне да канца жніўня экстранай сустрэчы міністраў унутраных спраў ЕЗ для абмеркавання міграцыйнай сітуацыі ў Міжземнамор’е і на мяжы Беларусі і Літвы», – паведаміў ён.

Між тым часовы павераны ў справах Беларусі выкліканы ў вонкавапалітычную службу ЕЗ абмеркаваць праблемы бежанцаў на мяжы з Літвой, перадае РИА Новости.

Таксама сёння стала вядома, што быў адменены авіярэйс з іракскага гораду Басра ў Менск. З Іраку паходзіць асноўная маса мігрантаў, якія з Беларусі спрабуюць трапіць у Літву.

Hавiны
Амбасадар Еўразвязу: Ірак адменіць палёты ў Менск
2021.08.05 09:39

МГ belsat.eu

Стужка навінаў