Дзяржава супраць мёду. Пад «зачыстку» трапіла «Братэрства босых бортнікаў»


Агулам пад «зачыстку» трапіла не менш за 110 аб’яднанняў, установаў і фондаў.

Фота: ERIC GAILLARD / Reuters / Forum

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў 5 жніўня аб ліквідацыі ўстановы развіцця традыцыйнага бортніцтва «Братэрства босых бортнікаў». Прычыну ліквідацыі не называюць.

«Братэрства босых бортнікаў» заснавалі ў кастрычніку 2017 года. Установа мела на мэце захаванне, папулярызацыю, развіццё традыцыйнага бортніцтва і забеспячэнне пераемнасці нацыянальнай аўтэнтычнай бортнай традыцыі.

Пчолаў вярталі ў звычайныя для іх умовы: лясы і балоты. Лясное бортніцтва дзяржава ўключыла ў спіс нематэрыяльна-культурных каштоўнасцяў Беларусі. У 2020 годзе супольная польска-беларуская намінацыя «Культура бортніцтва» пры ўдзеле «босых» прайшла ў Сусветны спіс нематэрыяльнай спадчыны UNESCO. Пра сваю дзейнасць «босыя» расказваюць на сайце Bortnictva.by.

Праваабаронцы тым часам налічылі 110 установаў, якія ўжо ліквідаваныя або чакаюць судоў аб ліквідацыі. У спісе – праваабаронцы, эколагі, асветнікі, бізнесоўцы і многія іншыя, нават асацыяцыя барацьбы са СНІД і прарасейскі «РуМол».

Hавiны
Пад зачыстку трапіла прарасейскае аб’яднанне «РуМол»
2021.07.30 17:59

АА belsat.eu

Стужка навінаў