CNN: Магчыма, пад Стоўбцамі будуюць лагер для палітвязняў


Менш як за гадзіну язды ад Менску, недалёка ад пасёлку Наваколасава, на тэрыторыі савецкага сховішча ракетаў будуюць лагер для палітычных зняволеных і затрыманых на акцыях пратэсту, пераказвае Vot-tak.tv здагадкі амерыканскага выданне CNN.

Ілюстрацыйнае фота. Колішні імаверны лагер для пратэстоўцаў пад Слуцкам, які дэмантавалі ў жніўні 2020 года.
Фота: радыё «Свабода»

«Тры пласты электрыфікаванага плота. Новыя камеры відэаназірання. Вайсковая ахова і шыльда «Уезд забаронены». Вокны з кратамі і святлоадбівальнымі шклом на свежаадрамантаваных бараках. Усё пуста, калі не лічыць выпадковых чэкістаў», – апісваюць лагер журналісты.

Прадстаўнік заходняй выведкі сказаў CNN, што выкарыстанне гэтага аб’екту як лагера для палітвязняў і затрыманых пратэстоўцаў магчымае, хаця прамых доказаў няма.

Шыльды з паведамленнямі пра высокае напружанне вандроўнікі заўважалі там яшчэ ў 2017 годзе.

Жыхары Наваколасава называюць аб’ект «лагерам» і бачылі каля яго вайсковыя патрулі. Адзін вясковец распавёў:

«Мой сябра Саша, будаўнік, сказаў мне, што яны адрамантавалі гэтае месца. Тут тры ўзроўні калючага дроту, і ён электрыфікаваны. Я збіраў грыбы, калі да мяне падышоў вайсковец і сказаў, што я не магу туды хадзіць».

Артыкулы
Ад ГУЛАГу да еўрапейскіх практык. Як змяніць беларускія турмы ды калоніі, каб там не катавалі людзей
2021.07.07 14:22

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка заявіў, што стварэнне рэжымам Аляксандра Лукашэнкі лагеру для палітвязняў «не дзівіўнае, бо грымне новая хваля пратэстаў». На ягоную думку, незадаволенасць беларусаў можа быць справакаваная заявамі Лукашэнкі ці эканамічнай сітуацыяй.

«Ён гэта разумее і хоча быць больш гатовым да гэтага года, чым у мінулым годзе», – сказаў Вячорка.

Летась стала вядома пра будаўніцтва іншага лагеру – пад Слуцкам. Намеснік міністра ўнутраных справаў Мікалай Карпянкоў называў яго «лагерам для асабліва востракапытных». Той лагер не выкарыстоўваўся актыўна – затрыманых пачалі прывозіць 12 жніўня, але 15 жніўня вязняў вызвалілі, а лагер зліквідавалі за некалькі дзён. Пра той лагер сведкі падрабязна расказвалі радыё «Свабода».

Hавiны
«Зрабіць лагер – і калючы дрот па перыметры». «ByPol» апублікаваў запіс голасу, падобнага да Карпянкова
2021.01.15 11:03

«Вот Так»

Стужка навінаў