Беларуска Ірына Курачкіна заваявала срэбны медаль у вольнай барацьбе на Алімпіядзе ў Токіа

Атлетка з Беларусі ў фінальным баі саступіла японцы. Яна атрымала срэбра – трэці медаль Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Токіа.

Ірына Курачкіна на спаборніцтвах у барацьбе на Еўрапейскіх гульнях. Менск, Беларусь. 2019 год. Фота: Wrestling.by

Ірына Курачкіна саступіла з лікам 0:5 у тэхнічных балах японцы Рысако Каўай у баі за залаты медаль у вольнай барацьбе з катэгорыі да 57 кг. Да таго яна перамагла ў трох баях атлетак з Індыі, Расеі і Балгарыі.

Гэтай вясной бабруйчанка Курачкіна другі раз стала чэмпіёнкай Еўропы ў той жа катэгорыі да 57 кг.

Курачкіна значыцца пад нумарам 26 у спісе тых, хто падпісаў праўладны ліст спартоўцаў. Яна заяўляла дзяржаўным СМІ, што яна «вольны чалавек і ня мусіць выражаць нейкую апазіцыю».

Цяпер беларускія спартоўцы маюць тры медалі такійскай алімпіяды: раней заваявалі золата і бронзу.

Чацвёрты медаль ужо гарантаваны: заўтра ў фінале спаборніцтваў у вольнай барацьбе ў катэгорыі да 74 кг мае вырашыцца, золата ці срэбра здабудзе прадстаўнік Беларусі Магамедхабіб Кадымагамедаў.

АА belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны