Замежнікам забаранілі выходзіць з беларускага бізнесу


190 кампаній трапілі ў спіс, складзены беларускімі ўладамі. Цяпер замежныя акцыянеры беларускіх прадпрыемстваў з «недружалюбных» краінаў не могуць адчужаць прыналежныя ім долі (акцыі) у статутных фондах беларускіх юрыдычных асоб.

Крама Еўраопт у Горадні.
Фота: evroopt.by

«Пералік юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь, удзельнікамі (акцыянерамі) якіх з’яўляюцца асобы з замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб, забараняецца адчужэнне прыналежных ім доляй (акцый) у статутных фондах такіх юрыдычных асоб», паведамляецца ў дакуменце.

У спісе, напрыклад, ЗАТ «Еўраопт», ЗТАА «ЛУКОЙЛ Беларусь», ЗТАА «ЭПАМ Сістэмз», ТАА «Алютэх Варотныя Сістэмы», ТАА «Гандлёвы дом МАПІД».

«Для абароны інтарэсаў Рэспублікі Беларусь акцыі блакуюцца на рахунках іх уладальнікаў згодна з пералікам на падставе прадпісання Міністэрства фінансаў аб накладанні абмежаванняў па распараджэнні каштоўнымі паперамі», – гаворыцца ў дакуменце.

Hавiны
Беларускі бізнес працягвае пераязджаць у Польшчу. Наколькі цяжка там адкрыць і весці сваю справу?
2022.06.30 19:24

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў