Японія ўвяла супраць Беларусі новыя санкцыі


Японія ўвяла новыя санкцыі супраць Беларусі. Пра гэта паведамляе mof.go.jp.

У чорны спіс трапілі Дзяржаўны вайскова-прамысловы камітэт, КДБ, унутраныя войскі МУС, авіякампанія «Трансавіяэкспарт», «АГАТ – сістэмы кіравання», «Агат – электрамеханічны завод», «КБ Радар», «Пеленг» ды іншыя. Санкцыі прадугледжваюць замарожванне актываў кампаніяў і забарону на правядзенне фінансавых аперацыяў.

Таксама Японія ўвяла санкцыі і супраць Расеі. Агулам у санкцыйным спісе 90 арганізацыяў з РБ і РФ, а таксама 57 фізічных асобаў.

Арганізацыям з чорнага спісу забараняецца экспарт з Японіі. Японскі ўрад зацвердзіў таксама забарону на імпарт расейскага золата.

У сакавіку 2022 года Японія пашырыла санкцыі супраць уладаў Беларусі. У траўні Японія і ЕЗ супольна асудзілі рэжым Аляксандра Лукашэнкі за спрыянне расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Аналітыка
Як санкцыі адбіваюцца на працы беларускіх банкаў
2022.06.09 16:36

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў