Ваўкавыскія партызаны паставілі бчб-сцяг і сцяг Украіны на Шведскай гары


Яны назвалі гэта адказам на прызнанне іх Telegram-канала «экстрэмісцкім фармаваннем».

БЧБ-сцяг і сцяг Украіны на Шведскай гары Ваўкавыску.
Фота: чытачы Белсату

«Мянты і следакі с палаючымі д*памі бегалі навокал з сабакамі як карнікі фашысцкія», – напісалі нам партызаны.

Агулам пяць Telegram-чатаў папоўнілі спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў».

Усе яны – з Гарадзеншчыны (чаты маюць назвы «Гордые Гродненцы», «Гордые Волковычане», «Гордые Слонимчане», «Гродно 97%», «Лида 97%»).

Таксама сёння стала вядома пра тое, што «экстрэмісцкімі» рэжым Лукашэнкі прызнаў матэрыялы Telegram-каналу MAYDAY.TEAM.

Марыя Мурашка, belsat.eu

Стужка навінаў