У Горадні асудзілі былога сілавіка


Былога супрацоўніка аднаго з праваахоўных ведамстваў асудзілі ў Гарадзенскім абласным судзе на 5,5 гадоў пазбаўлення волі за «зліў персанальных дадзеных», паведамляе праўладны канал.

Таксама суд пастанавіў пазбавіць асуджанага звання лейтэнанта запасу.

Хто гэты асуджаны і дзе працаваў раней – не паведамляецца. Таксама на відэа затрымання не бачна твару зняволенага.

Сілавікі «вылічылі», што ён зліваў дадзеныя былых калегаў у «экстрэмісцкія Telegram-каналы з мэтай іх далейшага булінгу».

Hавiны
Хроніка рэпрэсіяў у Беларусі за 4 ліпеня
2022.07.04 22:38

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў